ВелаГродна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВелаГродна
Сфера дзейнасці веларух, развіццё велаінфраструктуры
Дата заснавання 2 кастрычніка 2013
Дата роспуску 2021
Тып грамадскае аб'яднанне
Сайт velogrodno.by

Грамадскае аб'яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна» заснавана з мэтай папулярызацыі веласіпеда, як экалагічнага віду транспарту і сродку актыўнага адпачынку, фармаванню здаровага ладу жыцця, развіццю інфраструктуры і веласіпеднага руху.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць актыву арганізацыі пачалася ў 2010 годзе. Тады ініцыятыўная група, якая абрала назву «ВелаГродна», узяла на сябе адказнасць за правядзенне акцыі «Крытычная маса» [1], «Бардзюрная пятніца» [2], Дзень без аўтамабіля [3] і іншыя, а таксама вядзення дыялогу з мясцовай уладай па развіццю велаінфраструктуры [4].

У кастрычніку 2013 года рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта «ВелаГродна» атрымала статус афіцыйнай арганізацыі (абласнога значэння) [5].

Бралі ўдзел у святкаванні Дня горада[6], ладзілі масавыя велапрабегі на дзень народзінаў арганізацыі, у Дзень без аўтамабіля і да адкрыцця веласезона[7][8], ездзілі ў міжнародныя велатуры[9], папулярызавалі гісторыю веларуху ў Гродне, перадусім гісторыю мясцовага брэнда веласіпедаў «Нёман».

Арганізацыя ліквідаваная Гродзенскім абласным судом паводле пазову Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2021 годзе[10].

Уплыў на развіццё велаінфраструктуры[правіць | правіць зыходнік]

Веладарожкі[правіць | правіць зыходнік]

Патрабаванні веласіпедыстаў да мясцовай улады аб стварэнні веладарожак у Гродне пачаліся яшчэ з першых акцый «Крытычная маса» у 2006 годзе [11].

Ініцыятыўная група «ВелаГродна» абрала іншы шлях да стварэння гарадской велаінфраструктуры. У 2010 годзе веласіпедысты прадставілі гарвыканкаму першую схему веларуху ў горадзе [12]. Актывісты праводзілі і прымалі ўдзел у мерапрыемствах, скіраваных на планаванне з мясцовай уладай развіцця веларуху [13].

У 2014 годзе ГАВ «ВелаГродна» распрацавала прапановы па развіцці транспартнай сістэмы, у прыватнасці велаінфраструктуры, для ўключэння іх у мясцовую позву ўстойлівага развіцця Гродзенскага рэгіёну, якая распрацоўвалася ў рамках праекта Міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь» [14].

Актывісты арганізацыі праводзяць маніторынгі будавання Архівавана 27 чэрвеня 2016. і функцыянавання Архівавана 27 красавіка 2015. веламаршрутаў.

Велапаркоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская кампанія «Забяспеч сабе паркоўку! Архівавана 10 сакавіка 2014.», якая пачалася ў Гродне ў 2012 годзе, накіравана на павелічэнне колькасці велапарковак у горадзе. У рамках кампаніі створана інтэрактыўная мапа, праведзены маніторынг велапарковак, накіравана некалькі соцень лістоў, выдадзена брашура з рэкамендацыямі па ўсталёўцы парковак для веласіпедыстаў [15]. Вынікам працы стала павелічэнне велапарковак у Гродне ў 3 разы толькі за першы год кампаніі.

Інтэрактыўная мапа Архівавана 22 лютага 2015. была створана з мэтай збору інфармацыі аб месцах, дзе ў Гродне неабходныя велапаркоўкі, а таксама інфармацыі аб ужо наяўных. Зборам дадзеных займаюцца ўсе ахвотныя гродзенскія веласіпедысты. Мапа выпушчана пад «вольнай ліцэнзіяй». Гэта дае магчымасць іншым ініцыятыўным групам скарыстацца ёй для маніторынгу сітуацыі з велапаркоўкамі ў сваіх гарадах, што можа паўплываць на паляпшэнне велаінфраструктуры па ўсёй Беларусі.

Велагараж і веламаячкі[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе з ініцыятывы «ВелаГродна» ў межах праекта «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» і пры фінансаванні Еўрасаюза ў Гродне пабудавалі велагараж, усталявалі два стэнды-веламаячкі для самастойнага рамонту веласіпедаў і адну велапаркоўку. Велагараж на 20 месцаў з’явіўся ў двары аднаго з жылых дамоў у мікрараёне Калбасіно. Тады гэта быў усяго чацвёрты велагараж у горадзе. Адзін веламаячок паставілі побач з гаражом, другі - у цэнтры горада на вуліцы Савецкая, каля Моладзевага цэнтра. Велапаркоўка з’явілася каля лютэранскай кірхі[16].

Адаптацыя грамадскага транпарта да перавозкі веласіпедаў[правіць | правіць зыходнік]

Паспрыялі абсталяванню аўтобусаў «Гродна - Аўгустоўскі канал» мацаваннем, разлічаным на пяць ровараў. Для правозу дастаткова аплаціць праезд[17].

Форум велаактывістаў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

«ВелаГродна» з'яўляецца заснавальнікам Форуму велаактывістаў Беларусі. Першы Форум прайшоў у верасні 2011 года [18], другі ў лістападзе 2012 [19]. Форум праводзіцца з мэтай умацавання адносін паміж рэгіёнамі і распрацоўцы новых ідэй. Актывісты прадстаўляюць вынікі сваёй дзейнасці за апошні год і дзеляцца ідэямі працы з мясцовымі ўладамі па праблеме інфраструктуры сваіх гарадоў, ролі грамадскіх веласіпедных арганізацый, развіцці веласіпеднага турызму і іншае.[20]

Спартыўныя мерапрыемствы для аматараў[правіць | правіць зыходнік]

Актывісты «ВелаГродна» кожны год праводзяць мерапрыемствы для аматараў веласпорту:

  • Крос-кантры «Три версты» [21]
  • Міжнародны аматарскі веламарафон «Суседзі»

Крос-кантры[правіць | правіць зыходнік]

Крос-кантры — від спаборніцтваў па маунцінбайку, гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.

У Гродне штогод праходзіць 7 этапаў Кубка Архівавана 22 лютага 2015..

Веламарафон «Суседзі»[правіць | правіць зыходнік]

«Суседзі» [22] — адзін з этапаў марафонаў «Maratony Kresowe» праводзяцца з 2011 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна Рэспублікі Беларусь у трэцюю суботу ліпеня. Траса веламарафону пралягае па наваколлях Аўгустоўскага канала ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з суседнімі Польшчай і Літвой і праходзіць каля ракі Чорная Ганча, абарончых збудаванняў першай і другой сусветных войнаў. Месца старту і фінішу размешчана паблізу шлюза Дамброўка.

У марафоне прымаюць удзел усе ахвотныя без абмежавання па полу, узросту і навыках. На выбар удзельнікам прапанавана тры трасы: Марафон ≈ 60 км, Паўмарафон ≈ 35 км, Мінімарафон ≈ 10 км. Для самых маленькіх (да 6 гадоў) праводзіцца мікра-заезд на 100—200 метраў.

У першым веламарафоне прыняло ўдзел 150 веласіпедыстаў [23], а ўжо праз 4 гады (у 2014 годзе) — 700 чалавек [24].

Геаграфія ўдзельнікаў: Беларусь, Польшча, Літва, Украіна, Расія, ЗША, Галандыя і інш.

«Maratony Kresowe» праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Акрамя беларускага марафону «Суседзi», ёсць яшчэ адзін марафон на тэрыторыі Літвы.

Велашкола[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе «ВелаГродна» запусціла навучальны курс для пачаткоўцаў «Велашкола». Ён быў разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых. Удзельнік мог прайсці ад аднаго да трох заняткаў з дасведчаным трэнерам[25]. Навучэнцам выдавалі ровар і шлем. Заняткі ладзілі на плошча Леніна, пазней - у іншых месцах горада. Школа працавала да 2020 года ўключна.

Супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

«ВелаГродна» ў сваёй дзейнасці супрацоўнічае:

  • з веласіпеднымі аб'яднаннямі іншых гарадоў Беларусі, з большага з Мінскае роварнае таварыства (МВО).
  • з экалагічнымі ўстановамі і аб'яднаннямі Беларусі: таварыства «Зялёная сетка», Цэнтр экалагічных рашэнняў [26] (Мінск)
  • з веласіпеднымі аб'яднаннямі Польшчы: Eskapada [27]
  • з дзяржустановамі: Райвыканкамам Гродзенскага раёна, Гарвыканкамам г. Гродна, Аблвыканкамам Гродзенскай вобласці, ДАІ г. Гродна, Камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гродзенскай вобласці.

У снежні 2017 у Гродзенскім гарвыканкаме быў створаны Савет па развіцці веларуху[28]. Туды ўваходзілі каля 20 удзельнікаў: прадстаўнікі гарвыканкама, будаўнічых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку прадстаўнікоў «ВелаГродна».

У 2019 годзе ў Гродне прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху да 2030 года[29]. Яна ўключыла ў сябе падрабязны аналіз стану веларуху Гродна, актуальныя праблемы і высновы і прапановы па іх рашэнні і развіцці роварнага руху ў Гродне ў цэлым. Над ёй працавалі ў тым ліку сябры «ВелаГродна».

Сяброўства ў «ВелаГродна»[правіць | правіць зыходнік]

На пачатак 2017 года ў склад арганізацыі ўваходзіць 101 сябар.

Дзейнасць у арганізацыі прыводзіць не толькі да развіцця веларуху і спартовых перамог, але і да вяселля [30].

Ліквідацыя «ВелаГродна»[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне ліпеня 2021 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пачало праверку ў дачыненні «ВелаГродна». Па яе выніках аблвыканкам падаў у суд іск аб ліквідацыі[10]. Афіцыйная прычына — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце, якія ў пазове занялі тры старонкі. Грамадскае аб’яднанне «ВелаГродна» ліквідавалі ў жніўні 2021 года.

Велаактывісты вырашылі не шукаць іншыя юрыдычныя формы. «Калі мы і наша дзейнасць не патрэбна прадстаўнікам гарадской улады, аблвыканкаму — навошта мне нешта працягваць рабіць? Катацца на ровары мы можам і без арганізацыі. Але хто будзе адстойваць правы раварыстаў у плане інфраструктуры, безбар’ернага асяроддзя? Спадзяюся, што ўсе зародкі, якія мы ўклалі за час нашага існавання, будуць даваць парасткі. Мы і сёлета паспелі падаць чарговы спіс на паніжэнне бардзюраў», - выказалася былая сябра праўлення «ВелаГродна» Юлія Каляда.

Ліквідацыя «ВелаГродна» адбылася на фоне масавай ліквідацыі грамадскіх арганізацый Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года.

Сайт «ВелаГродна» перастаў працаваць 15 снежня 2022 года праз ліквідацыю арганізацыі.

Зноскі

  1. s13.ru: Первая «Критическая масса» сезона в Гродно состоялась! Архівавана 20 красавіка 2015.
  2. Твой Стыль: «Крытычную масу» ў Гродне змяніла «Бардзюрная пятніца» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Белсат: Дзень без аўтамабіля
  4. Вечерний Гродно: «Право на проезд: велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов»(недаступная спасылка)
  5. Доклад об исполнении Орхусской конвенции в РБ Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. Велошкола. Гродно. Для взрослых начинающих. m.vk.com. Праверана 8 студзеня 2024.
  7. HL. Дзень без аўтамабіля адзначылі ў Гродне масавым велапрабегам . Hrodna.life (22 верасня 2019). Праверана 8 студзеня 2024.
  8. Кулевіч, Руслан. Масавым велапрабегам сотні гродзенцаў адкрылі новы сезон . Hrodna.life (7 мая 2017). Праверана 8 студзеня 2024.
  9. Новік, Ірына. Літва адкрылася з іншага боку: вандроўнікі з "ВелаГродна" праехалі 333 кіламетры па суседняй краіне . Hrodna.life (24 мая 2019). Праверана 8 студзеня 2024.
  10. а б HL. “Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?" Улады хочуць ліквідаваць "ВелаГродна", з якім раней супрацоўнічалі . Hrodna.life (17 жніўня 2021). Праверана 8 студзеня 2024.
  11. Сайт гродзенскіх актывістаў руху «Крытычная маса» (2006—2010 год)
  12. Вечерний Гродно: «Велосипедисты разработали свою систему веломаршрутов»(недаступная спасылка)
  13. Твой Стыль: Праблемы раварыстаў хвалююць эколагаў(недаступная спасылка)
  14. Велосипедисты подготовили рекомендации по развитию транспортной системы Гродно Архівавана 4 студзеня 2015.
  15. ВелаГродна: Агульныя рэкамендацыі па прыладзе веласіпедных парковак у г. Гродна Архівавана 19 верасня 2021.
  16. К, А.. Велагараж, веламаячкі і велапаркоўка з'явіліся ў Гродне пры падтрымцы Еўрасаюза . Hrodna.life (14 лістапада 2019). Праверана 8 студзеня 2024.
  17. На Августовский канал начал курсировать автобус с креплениями для велосипедов — ВелоГродно. web.archive.org (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2020. Праверана 8 студзеня 2024.
  18. Твой Стыль: «У Гродне раварысты з розных гарадоў абмеркавалі агульныя праблемы»(недаступная спасылка)
  19. Белсат: Раварысты гуртуюцца
  20. Другі Форум велаактывістаў Беларусі Архівавана 15 сакавіка 2016.
  21. Вечерний Гродно: «Велосипедисты в Пышках устроили гонки с препятствиями» Архівавана 26 красавіка 2014.
  22. Pauza.by: «„Суседзi-2014“: специфика, главные требования и правила соревнований» Архівавана 17 сакавіка 2016.
  23. s13.ru: Роварны рух на Гродзеншчыне робіцца ўсё больш папулярным Архівавана 15 сакавіка 2015.
  24. Tut.by: «На Августовском канале под Гродно прошел рекордный веломарафон: приехали „суседзі“ из Польши, Литвы и России» Архівавана 9 ліпеня 2015.
  25. Кулевіч, Руслан. "Да кожнага індывідуальны падыход". У Гродне стартавалі бясплатныя курсы для тых, хто не ўмее катацца на ровары . Hrodna.life (13 верасня 2018). Праверана 8 студзеня 2024.
  26. ЦЭР: Определены самые велодружественные организации Беларуси Архівавана 22 жніўня 2014.
  27. Аляксандр Сосна: У Гродне супрацьтанкавыя бардзюры Архівавана 23 красавіка 2015.
  28. К, А.. Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў . Hrodna.life (8 кастрычніка 2018). Праверана 8 студзеня 2024.
  29. Более 130 километров велодорожек. В Гродно приняли Концепцию развития велодвижения до 2030 года (руск.). grodno.in. Праверана 8 студзеня 2024.
  30. СТВ: Велосвадьба в Гродно(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]