Веласіпед

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Веласіпед

Веласіпед[1] (ці ровар) — наземны транспартны сродак без рухавіка. Чалавек прыводзіць яго ў рух дзякуючы націсканню на педалі, якія праз ланцуг круцяць колы. Звычайна веласіпед мае два колы, якія змешчаны адно за другім, але бываюць і трох-, чатырох- і аднаколавыя веласіпеды. Ён ужываецца для перасоўвання, а таксама для актыўнага адпачынку і спорту. Зараз у свеце выкарыстоўваецца больш за мільярд веласіпедаў; такім чынам, веласіпед — найпапулярнейшы транспартны сродак, дзякуючы невысокаму кошту выраблення і эксплуатацыі, лёгкасці, малым памерам, адсутнасцю патрэбы ў паліве.

Змест

[правіць] Назва

Слова веласіпэд паходзіць ад французскага velocipede, якое ўтворана з лацінскіх: velox (velocis) = хуткі і pes (pedis) = нага, ступня.

[правіць] Канструкцыя

Веласіпед звычайна складаецца з рамы, да якой прымацаваныя два колы, стырно, сядло і педалі. Ланцуговая перадача забяспечвае рух веласіпеда: веласіпедыст круціць педалі на шатунах, якія змешчаны на вядучых зорачках, далей праз ланцуг рух перадаецца на вядзёныя зорачкі і на кола. Веласіпед мае тармазы: нажны ці ручныя. Дадаткова на веласіпеды могуць быць устаноўленыя: багажнік, званочак, катафоты (наперадзе — белы, ззаду — чырвоны, з бакоў — аранжавыя) і/ці ліхтары (наперадзе — белы, ззаду — чырвоны), лапку і камп'ютар (лічыльнік хуткасці і адлегласці).

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.109.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах