Вэлком
| ЗПУП "Вэлком" | |
|
|
|
| Тып |
Унітарнае прадпрыемства |
|---|---|
| Дэвіз кампаніі |
І заўтра будзе тваім |
| Год заснавання |
1999 |
| Ранейшыя назвы |
"Мабільная Лічбавая Сувязь" |
| Размяшчэнне | |
| Галіна |
Паслугі сотавай сувязі |
| Сайт | |
Замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "Вэлком" (гандлёвыя маркі velcom™ і PRIVET™) з'яўляецца першым аператарам сотавай сувязі стандарту GSM і другі па колькасці абанентаў у Беларусі. З'яўляецца афіцыйным прадстаўніком аператара спадарожнікавай сувязі Globalstar у Рэспубліцы Беларусь. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і высокахуткасны Інтэрнэт EV-DO (супрацоўніцтва разам з кампаніяй БелСел).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 года пад назвай «Мабільная лічбавая сувязь» і стала першай сотавым аператарам стандарту GSM у Беларусі (першы аператар сотавай сувязі стандарту NMT у Беларусі - БелСел) У красавіку 1999 года сотавая сувязь ад "МЛС" пачала дзейнічаць у Мінску, міжнароднага аэрапорта "Мінск-2" і дарогі ў аэрапорт. Тады ў распараджэнні кампаніі было ўсяго 10 базавых станцый.
У пачатку 2002 года сотавая сувязь ад "МЛС" працавала ў каля 44 населеным пункце і абслугоўвала 120 тысяч абанентаў. У пачатку 2003 - больш за 70 населеных пунктаў (87% гарадскога насельніцтва) былі пакрытыя сеткай velcom.
З ліпеня 2003 года ў камерцыйную эксплуатацыю ўведзена тэхналогія GPRS. 27 кастрычніка 2004 года кампанія падключыла мільённага абанента. 30 сакавіка 2006 года кампанія пачала теставую эксплуатацыю сеткі 3G.
Да студзеня 2005 году 69,9% акцый кампаніі належыла кіпрскай фірме Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), беларускай кампаніі «Белтэхэкспарт» — 30%, РУП «Белтэлекаму» — 0,1%. У студзені 2005 году размеркаванне акцый змянілася: SB Telecom валодаў 49%, дзяржава — 30,9%, «Белтэлекам» — 0,1%, «Белтэхэкспарт» — 20%. У красавіку 2007 кіпрская кампанія «SB Telecom» выкупіла 100 % акцый прадпрыемства за $556 мільёнаў.
3 кастрычніка 2007 года аўстрыйская кампанія "Telekom Austria Group" купіла ў «SB Telecom» 70 адсоткаў акцый прадпрыемства за 702 мільёнаў эўра (1 млрд. долараў).
У мае 2008 года кампания правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып і назву (з "Мабільная Лічбавая Сувязь" на "Вэлком").
[правіць] Статыстыка
На 1 красавіка 2009 года паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 3 762 000 абанентаў. Зона дзеяння сеткі velcom ахапляе больш 88% тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш 96% насельніцтва Беларусі (100% гарадскіх жыхароў).
Сувязь velcom забяспечваюць 27 223 прыёмаперадатчыкаў, устаноўленых у 1 296 населеных пунктах па ўсёй рэспубліцы, у сетцы працуе 3 078 базавая станцыя, а таксама восем камутатараў: тры ў Мінску і па адным у кожным абласным цэнтры.
Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі velcom сёння заключаны з 362 аператарамi ў 159 краінах свету. Гэта самая вялікая колькасць роўмінгавых партнёраў сярод беларускіх аператараў сотавай сувязі. Колькасць партнераў velcom па GPRS-роўмінгу налічвае 138 аператараў ў 60 краінах. Абаненты PRIVET маюць магчымасць карыстацца роўмінгам для ўваходных званкоў у сетках 362 аператараў у 159 краінах свету, а роўмінгам для выходных званкоў у сетках 47 аператараў у 35 краінах свету. Velcom размяшчае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 60 офісаў у 28 гарадах Беларусі. Дылерская сетка - 645 салонаў у 154 населеных пунктах. ЗП "Вэлком" забяспечыла больш за 1100 рабочых месцаў і садзейнічала з'яўленню яшчэ больш чым 3000 вакансій па ўсёй краіне.
[правіць] Нумар абанента velcom
+375-29-1**-**-**
+375-29-3**-**-**
+375-29-6**-**-**
+375-29-9**-**-** (нумар абанента PRIVET)
+375-44-4**-**-** (нумар абанента PRIVET)
+375-44-5**-**-** (нумар абанента ТП "Усе на velcom" і абанента высокахуткаснага Інтэрнэту)
+375-44-7**-**-**
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт кампаніі
- PRIVET
- Прома-сайт летніх канцэртаў і тарыфа "Лета кліча"
- Прома-сайт летніх канцэртаў і тарыфа "Усе на вэлком"
- Telekom Austria Group
| Сотавая сувязь у Беларусі | |
|---|---|
| GSM | life:) • velcom • МТС |
| CDMA | DIALLOG |
| UMTS | 3G life:) • velcom • МТС |