Веліжскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Веліжскі замак
Краіна
План Веліжскага замка

Веліжскі замакабарончае збудаванне ў горадзе Веліж (Смаленская вобласць), на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўтоку ў яе ручая Конеўцагодзе. Існаваў у XVIXVII стст.

Быў пабудаваны з дрэва, меў 9 вежаў і быў абкружаны вадзяным ровам. Першапачаткова з'яўляўся адным з найважнейшых умацаванняў Маскоўскага княства супраць Вялікага Княства Літоўскага.

У 1536 годзе маскоўскі цар загадаў пабудаваць замак на месцы былога Веліжскага гарадзішча. У 1563 замак браў у аблогу і спаліў Мікалай Радзівіл Чорны. У 1567, 1568 гг. войска Вялікага княства Літоўскага зноў двойчы паліла замак, аднак рускія яго хутка аднаўлялі. У 1580 годзе да замка з 8-тысячным войскам падыйшоў Ян Замойскі, і неўзабаве Веліж быў узяты штурмам.

З пачаткам ваенных дзейнняў супраць Рэчы Паспалітай (1654) маскоўскія ваяводы ўгаворвалі веліжцаў здацца на літасць цара ва ўмовах наступу па ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, аднак замак пратрымаўся да ліпеня 1655 года. Вернуты ў 1678 годзе Рэчы Паспалітай замак прастаяў нядоўга: 15 ліпеня 1697 года ён дашчэнту згарэў ад маланкі, пасля чаго больш не аднаўляўся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.