Велізарый

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Justinian mosaik ravenna.jpg

Велізарый, Велісарый грэч.: Βελισάριος (493, Фракія13 сакавіка 565), вядомы візантыйскі палкаводзец армянскага паходжання, паплечнік імператара Юстыніяна I.

Вызначыўся падчас вайны з Персіяй (527–532), у 25 гадоў заняў высокую ваенную пасаду магістра. У 529 атрымаў пасаду стратылата Усходу. У 530 разбіў персідскае войска пры Дары, але пацярпеў паразу пры Калініке. У 532 задушыў паўстанне «Ніка» у Канстанцінопалі. У 533 прызначаны галоўнакамандуючым у вайне з вандаламі ў Паўночнай Афрыцы, і да 534 разграміў дзяржаву вандалаў. У 535 адваяваў для Візантыі Сіцылію, затым авалодаў Неапалем і Рымам (536). Па багацці Велізарый мог раўнацца з імператарскім дваром. Падчас вайны з готамі рымляне казалі, што Велізарый уласнай моцай можа перамагчы Тэадорыха: толькі на прыбыткі ад сваіх маёнткаў Велізарый выстаўляў да 7 тыс. вершнікаў дружыны. У 562 Велізарый быў несправядліва абвінавачаны ў змове супраць імператара і падвергнуўся няміласці. Асноўным прынцыпам тактыкі Велізарыя было «...пазбегнуць рукапашнага бою і ўзяць праціўніка зморам» з дапамогай манеўравання, галоўным чын конніцай. Конныя лучнікі складалі аснову яго дружыны. Падрабязныя звесткі пра Велізарыя змяшчаюць працы прыдворнага гісторыка Пракопія Кесарыйскага, які быў яго дарадцам і ўдзельнічаў у яго паходах. Мазаічны малюнак Велізарыя, які стаіць побач з Юстыніянам, захаваўся да нашых дзён у храме св. Віталіса ў Равене (Італія).


Літ.:

Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.