Венгерская Народная Рэспубліка, 1918—1919

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Венгерская Народная Рэспубліка
венг.: Magyar Népköztársaság
Magyar Köztársaság

Flag of Hungary (1867-1918).svg
 
Socialist red flag.svg
1918 – 1919,
19191920


Socialist red flag.svg
 
Flag of Hungary (1920–1946).svg
Flag of Hungary (1918-1919; 3-2 aspect ratio).svg Kossuth Coat of Arms.svg
Сцяг Венгерскай Народнай Рэспублікі Герб Венгерскай Народнай Рэспублікі
Гімн
Himnusz
Kingdom of Hungary in Europe 1929.png
Сталіца Будапешт
Мова венгерская
Валюта Аўстра-венгерская крона (1918-1919),
Венгерская крона (1919-1920)
Плошча 282 870 (на 1918)[1] — 92 833 (на 1920)[1]
Насельніцтва 7 980 143 (1920)[1]
Форма кіравання Рэспубліка[2][3]
Прэзідэнт
 -  Карай Хусар (апошні)
Сцяг Венгрыі Гісторыя Венгрыі

Венгрыя да венграў

Вялікая Маравія

Давенгерская Венгрыя

Перадгісторыя венграў

Сярэднявечча

Каралеўства

Асмана-венгерскія войны

Новы час

Асманская Венгрыя

Трансільванія

Габсбургі

Паўстанне Ракацы

Асманская Венгрыя

Рэвалюцыя 1848-1849 гадоў

Аўстра-венгерскае кампраміс

Транслейтанія

Найноўшы час

Першая Рэспубліка

Венгерская Савецкая Рэспубліка

Каралеўства

Другая Сусветная вайна

Дзяржава

Другая Рэспубліка

Народная Рэспубліка

Паўстанне 1956 года

Сучаснасць


Партал «Венгрыя»

Венгерская Народная Рэспу́бліка (венг.: Magyar Népköztársaság), Венгерская Рэспу́бліка (венг.: Magyar Köztársaság) — перыяд у новай гісторыі Венгрыі, адзначаны двума этапамі існавання дзяржаўнасці ў гэтай краіне ў перыяд з канца 1918 да пачатку 1920 года (без уліку перапынку ў 133 дзён). Паслядоўна ўзніклі на тэрыторыі сучаснай Венгрыі па выніках распаду Аўстра-Венгрыі.

Цягам гэтага перыяду Венгрыя была вымушана саступіць шэраг этнічна не-венгерскіх памежных тэрыторый на карысць суседніх дзяржаў, а менавіта Чэхаславакіі, Румыніі і Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.

Рэспубліканскі перыяд у новай гісторыі Венгрыі быў скончаны пасля рэстаўрацыі венгерскай манархіі ў сакавіку 1920 года.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

16 лістапада 1918 года ў якасці афіцыйнай назвы краіны была прынята назва «Венгерская Народная Рэспубліка»[4], гэта назва заставалася ў афіцыйным выкарыстанні да звяржэння ўрада Дэнеша Берынкеі 21 сакавіка 1919 года, у выніку якога была абвешчана Венгерская Савецкая Рэспубліка.

2 жніўня 1919 года склад урада на чале з Дзьюла Пейдлем аднавіў папярэднюю назву[5][6]. Наступны ўрад на чале з Іштванам Фрыдрыхам 8 жніўня таго ж года змяніў афіцыйную назву дзяржавы на «Венгерская Рэспубліка»[4][7][8][9]. Тым не менш, назва «Венгерская Народная Рэспубліка» ўзнікала на афіцыйных дакументах і таго перыяду[10].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Венгерская Народная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Венгерская Народная Рэспубліка была абвешчана ў Венгрыі пасля г.зв. рэвалюцыі астраў, якая пачалася ў краіне 31 кастрычніка 1918 года. У гэты дзень, у прыватнасці, манарх Аўстра-Венгрыі, Карл I Габсбург, прызначыў кіраўніка мясцовага паўстання, Міхая Караі, прэм'ер-міністрам Венгрыі, якая на той час складала федэрацыю з Аўстрыяй у відзе Аўстра-Венгрыі.

Адным з першых заканадаўчых актаў новага прэм'ер-міністра стала скасаванне асабістай уніі з Аўстрыяй. 16 лістапада Карл I абвясціў пра намер аб выхадзе з венгерскай палітыкі, часовы ўрад Венгрыі абвясціў краіну рэспублікай[11] з прызначэннем Караі адначасова на пасады прэм'ер-міністра і выканаўчага абавязкі прэзідэнта. Гэтымі юрыдычнымі актамі вызначылася заканчэнне чатырохсотгадовага кіравання дынастыі Габсбургаў над краінай.

Тым не менш, захады ўрада Караі не здолелі стрымаць народнай незадаволенасці, якая асабліва ўзмоцнілася пасля рашэння Антанты пра аддзяленне памежных этнічна не-венгерскіх тэрыторый Венгрыі ў склад нацыянальна адпаведных суседніх краін (Чэхаславакія, Румынія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў). Аднак урад Венгрыі працягваў захоўваць надзею на аднаўленне тэрытарыяльнай цэласці краіны шляхам адмовы ад сяброўскіх зносін з Аўстрыяй і Германіяй, забеспячэння міру і цесных сувязяў Караі з Францыяй.

Аднак Антанта лічыла Венгрыю спадчынніцай Аўстра-Венгрыі, якая ваявала з краінамі Антанты падчас Першай сусветнай вайны, з-за чаго на дыпламатычным узроўні Венгрыі было паведамлена пра немажлівасць аднаўлення яе тэрыторыі на ўзор часоў Аўстра-Венгрыі. 20 сакавіка 1919 французскі кіраўнік місіі Антанты ў Венгрыі ўручыў Караі ноту, згодна з якой вызначаліся пасляваенныя межы Венгрыі. Венгерскае кіраўніцтва палічыла гэту акалічнасць непрымальнай[12]. Венгерскі ўрад разумеў, што ў выніку прыняцця ўмоў урад пойдзе на парушэнне тэрытарыяльнай цэласці, аднак яго члены не мелі моцай яго адхіліць. У знак пратэсту супраць гэтых абставін сышоў у адстаўку Дэнеш Берынкеі — новы прэм'ер-міністр краіны.

Караі перадаў улад кааліцыі левых палітыкаў, якая складалася з сацыял-дэмакратаў і камуністаў. Апошнія запэўнілі, што тэрытарыяльныя страты могуць быць адноўленыя з дапамогай Савецкай Расіі. Нягледзячы на тое, што ў кааліцыі большасць складалі сацыял-дэмакраты, камуністы на чале з Бела Кунам адразу захапілі ўладу і 21 сакавіка 1919 года абвясцілі Венгерскую Савецкую Рэспубліку. Савецкая рэспубліка ў Венгрыі вырашылася пайсці на шэраг захадаў: так, пры яе непасрэдным удзеле была абвешчана Славацкая Савецкая Рэспубліка (тэрыторыя Славакіі ўваходзіла ў склад Венгрыі падчас існавання Венгрыі ў складзе Аўстра-Венгрыі), а ў сучасным украінскім Закарпаці (таксама ўваходзіла ў склад Венгрыі) была створана аўтаномія (г.зв. «Руска Краіна»).

Часовыя ўрады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзення савецкай рэспублікі ў Венгрыі 1 жніўня 1919 года да ўлады прыйшлі сацыял-дэмакраты на чале з Дзьюла Пейдлем (таксама вядомы як «прафсаюзны ўрад»)[13]. На наступны дзень быў выдадзены ўказ пра аднаўленне формы ўлады і назвы краіны[5]. Падчас свайго кароткага знаходжання пры ўладзе ўрад Пейдля стаў скасоўваць указы, прынятыя пад кіраваннем камуністаў.

6 жніўня гэтага ж года Іштван Фрыдрых, лідар г.зв. правага «Таварыства сяброў Белага дома», пры падтрымцы румынскай каралеўскай арміі захапіў уладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту[6]. На наступны дзень Іосіф Аўгуст Аўстрыйскі абвясціў сябе рэгентам Венгрыі. Іосіф Аўгуст патрымаўся на новай пасадзе да 23 жніўня таго ж года, пакуль не быў вымушаны сысці ў адстаўку[14]. Аўгуст, знаходзячыся на сваёй пасадзе, паспеў прызначыць на пасаду прэм'ер-міністра Іштвана Фрыдрыха. 24 лістапада яго змяніў Карай Хусар, які цягам некалькіх месяцаў спалучаў пасаду прэм'ер-міністр і прэзідэнта.

1 сакавіка 1920 рэспубліканскі лад у краіне быў адменены і ў Венгрыі было абвешчана Каралеўства Венгрыя.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Kollega Tarsoly, István. 20 // Magyarország. Révai nagy lexikona — Budapest. — С. 596-597. — ISBN 963-8318-70-8.
  2. 1918. évi néphatározat, венгерскія ВікіКрыніцы.
  3. Pölöskei, Ferenc; Gergely, Jenő; Izsák, Lajos. Magyarország története 1918–1990 — Budapest: Korona Kiadó, 1995. — С. 17. — ISBN 963-8153-55-5.
  4. 4,0 4,1 DigitArchiv. Minisztertanácsi jegyzőkönyvek — С. 4.
  5. 5,0 5,1 A Magyar Népköztársaság Kormányának 1. számu rendelete Magyarország államformája tárgyában, венгерскія ВікіКрыніцы.
  6. 6,0 6,1 Pölöskei, Ferenc; Gergely, Jenő; Izsák, Lajos. Magyarország története 1918–1990 — Budapest: Korona Kiadó, 1995. — С. 32-33. — ISBN 963-8153-55-5.
  7. A Magyar Köztársaság miniszterelnökének 1. számu rendelete a sajtótermékekről, венгерскія ВікіКрыніцы.
  8. 4072/1919. M. E. számú rendelet, венгерскія ВікіКрыніцы.
  9. Raffay, Ernő. Trianon titkai, avagy hogyan bántak el országunkkal — Budapest: Tornado Damenia Kft, 1990. — С. 125. — ISBN 963-02-7639-9.
  10. гл., напрыклад, некаторыя дакументы ў венгерскіх ВікіКрыніцах: 3923/1919. M. E. számú rendelet, 70762/1919. K. M. számú rendelet
  11. Гл. адпаведны дакумент у венгерскіх ВікіКрыніцах.
  12. Romsics, Ignác. Magyarország története a XX. században — Budapest: Osiris Kiadó, 2004. — С. 123. — ISBN 963-389-590-1.
  13. Romsics, Ignác. Magyarország története a XX. században — Budapest: Osiris Kiadó, 2004. — С. 132. — ISBN 963-389-590-1.
  14. Die amtliche Meldung über den Rücktritt. — Österreichische Nationalbibliothek. — С. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Richard Overy. History of the 20th Century, The Times, Mapping History. London, 2003
  • Peter Rokai; Zoltan Đere; Tibor Pal; Aleksandar Kasaš. Istorija Mađara. Beograd, 2002
  • András Siklós. „Revolution in Hungary and the Dissolution of the Multinational State. 1918”, Studia Historica, Vol. 189. Budapest: Academiae Scientiarum Hungaricae, 1988

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]