Венскі кангрэс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Удзельнікі Венскага кангрэса

Венскі кангрэс, агульнаеўрапейская канферэнцыя ў 18141815 гадах, падчас якой былі вызначаныя межы дзяржаў Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў. У кангрэсе, які праходзіў у Вене пад старшынствам Метэрніха, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх дзяржаў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 сакавіка 1814 саюзнікі ўвайшлі ў Парыж. Праз некалькі дзён Напалеон адрокся ад прастолу і адправіўся на востраў Эльбу ў якасці «імператара» гэтага вострава. На французскі пасад вярнулася зрынутая рэвалюцыяй дынастыя Бурбонаў у асобе Людовіка XVIII, брата пакаранага смерцю караля Людовіка XVI. Перыяд амаль бесперапынных кровапралітных войнаў скончыўся.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнні[правіць | правіць зыходнік]

Кангрэс санкыянаваў уключэнне ў склад новага каралеўства Нідэрланды тэрыторыі Аўстрыйскіх Нідэрландаў (сучасная Бельгія), аднак усе астатнія ўладанні Аўстрыі вярнуліся пад кантроль Габсбургаў, у тым ліку Ламбардыя, Венецыянская вобласць, Таскана, Парма і Ціроль. Прусіі дасталася частка Саксоніі, значная тэрыторыя Вестфаліі і Рэйнскай вобласці. Данія, былая союзница Францыі, пазбавілася Нарвегіі, перададзенай Швецыі. У Італіі была адноўленая ўлада папы рымскага над Ватыканам і Папскай вобласцю, а Бурбонам вярнулі Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. Быў таксама створаны Германскі саюз. Частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кангрэс вызначыў новую расстаноўку сіл у Еўропе, якая склалася да канца напалеонаўскіх войнаў, на доўгі час пазначыўшы вядучую ролю краін-пераможцаў — Расіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі ў міжнародных адносінах. У выніку кангрэса склалася Венская сістэма міжнародных адносін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мартенс Ф. Ф., Собрание трактатов и конвенций, заключённых Россией с иностранными державами, т. 3, СПБ, 1876, с. 207—533;
  • Талейран, Мемуары, М., 1959;
  • Angeberg [Chodzko], Le congrés de Vienne et les traités de 1815…, v. 1—4, P., 1864;
  • Маркс К. и Энгельс Ф., Соч., 2 изд., т. 2, с. 568, 570; т. 5, с. 309—11; т. 6, с. 520—21; т. 9, с. 4, 384, т. 12, с. 682; т. 13, с. 277—78; т. 21, с. 211—12, 421—22;
  • Webster C. K. (ed.), British diplomacy 1813—1815, L., 1921;
  • Тарле Е. В. Венский конгресс, в кн.: История дипломатии, 2 изд., т. 1, М., 1959;
  • Нарочницкий А. Л., Международные отношения европейских государств с 1794 до 1830 гг., М., 1946;
  • Зак Л. А., Монархи против народов. Дипломатическая борьба на развалинах наполеоновской империи, М., 1966;
  • Дебидур А., Дипломатическая история Европы, т. 1, пер. с франц., М., 1947.
  • Ferrero G. Talleyrand a Vienne: 1814—1815. Paris, 1996.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]