Веньямін Іосіфавіч Вацякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веньямін Іосіфавіч Вацякоў
Вениамин Иосифович Вотяков
Дата нараджэння 1 жніўня 1921(1921-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2014(2014-05-18) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, акадэмік АМН СССР, акадэмік РАМН, прафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны

Веньямін Іосіфавіч Вацякоў (1 жніўня 1921, г. Бугуруслан, Арэнбургская вобласць, Расія18 мая 2014[1], г. Мінск) — беларускі вірусолаг[2]. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Акадэмік НАН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут у 1943 годзе[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. З 1946 года працаваў ва Уфімскім інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Мечнікава, з 1947 года быў навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-даследчага кантрольнага інстытута імя П. А. Тарасевіча  (руск.). З 1950 года ў Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: у 1950—1986 дырэктар[2], у 1986-1998 загадчык аддзела, з 1998 па 2006 - галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая і практычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Стварыў беларускую школу вірусолагаў.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходстваў, а таксама навуковага адкрыцця («З'ява рэгуляцыі гіперпаразітызму  (руск.) імунітэтам пазваночных», 1988).

Аўтар навуковых прац па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту  (руск.), поліяміэліту, удасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу, туберкулёзу[2].

Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў[2].

Падрыхтаваў 15 дактароў і 39 кандыдатаў навук.

Дакументы В.І.Вацякова (навуковая спадчына і асабістыя дакументы) захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь[3].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «Знакам Пашаны» (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Западный клещевой энцефалит Мн.: Беларусь, 1978 (сумесна з І. І. Протасам, В. М. Жданавым).
  • Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (у суаўтарстве).
  • Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (у суаўтарстве).
  • Клещевые энцефалиты Евразии. Вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции: монография / В. И. Вотяков, В. М. Злобин, Н. П. Мишаева. — Новосибирск, 2002. — 438 с.

Зноскі

  1. Памяти Вениамина Иосифовича Вотякова // Веды. - 2014. - 26 мая. - С. 7
  2. а б в г д е Вотяков Вениамин Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
  3. Юркевич О. Ю. Из опыта работы с документами личного происхождения выдающегося учёного-вирусолога // Архівы і справаводства. – 2021. – № 2. – С. 77-81.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]