Верабейнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верабейнік
Lithospermum officinale 002.JPG
Верабейнік лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lithospermum

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
IPNI   ???

Верабейнік (Lithospermum) — род кветкавых раслін сямейства бурачнікавых.

Шматгадовыя шурпатаваласістая травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы злёгку разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белаватыя, у верхавінкавых або бакавых аблісцелых завітках, сабраных у агульнае паўпарасонікападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Адрозніваецца больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор'я. На Беларусі вядомы верабейнік лекавы.

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны і болепатольны сродак), тэхнічныя (насенне мае тлусты алей, выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці) і фарбавальныя (у каранях ёсць фарбавальнае рэчыва — літаспермін) расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. У сістэмах класіфікацыі APG II (2003) і APG III (2009) не ўстаноўлены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верабейнік // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.