З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вераб'інападобныя (Passeriformes) — самы вялікі атрад класу птушак (Aves), налічвае каля 5.300 відаў. Сукупнасць усіх іншых атрадаў птушак аб'ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб'інападобныя (Nonpasseriformes).
Адметныя рысы[правіць]
Вераб'іныя ў параўнанні з прадстваўнікамі іншымі сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар'юецца ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантыметраў. Большасць птушак з атраду вераб'інападобных з'яўляюцца пералётнымі; толькі некаторыя з іх вядуць аселы вобраз жыцця.
Сямействы: (непоўны пералік)
- Аляпкавыя (Cinclidae)
- Аўсянкавыя (Emberizidae) (напрыклад, прасянка)
- Даўгахвостыя сініцы (Aegithalidae) (напрыклад, сініца-апалоўнік)
- Драздовыя (Turdidae) (напрыклад, дрозд-пустэльнік)
- Жаваранкавыя (Alaudidae)
- Каральковыя (Regulidae) (напрыклад, жоўтагаловы каралёк)
- Крумкачовыя (Corvidae) (напрыклад, сарока звычайная, блакітная сойка, арэхаўка)
- Ластаўкавыя (Hirundinidae) (напрыклад, малая берагавая ластаўка, вясковая ластаўка)
- Лірахвосты (Menuridae)
- Мёдасмокавыя (Meliphagidae) (напрыклад, мёдасмок-стракатаспінка, мёдасмок-званочак, мёдасмокі-мао)
- Мухалоўкавыя (Muscicapidae) (напрыклад, салаўі)
- Пеначковыя (Phylloscopidae) (напрыклад, пеначкі)
- Саракушавыя (Laniidae)
- Уюрковыя (Fringillidae) (напрыклад, снягір, крыжадзюбы, сачыўкі)
- Шпаковыя (Sturnidae) (напрыклад, шпак звычайны)
- Шырокадзюбыя (Eurylamidae)
- Цукровыя птушкі (Promeropidae)
- Muscicapidae (напрыклад, заранка)