Верас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верас звычайны
Calluna vulgaris 1.jpg
Верас звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calluna vulgaris (L.) Hull

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   23634
NCBI   13385
EOL   583611
GRIN   t:8605
IPNI   ???
TPL   kew-2692970

Верас (Calluna) — манатыпны род раслін сямейства верасовых.

Шматгадовая вечназялёная галінастая куставая ці кусцікавая расліна вышынёю да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка.

Адзін від — верас звычайны. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Атлантычным узбярэжжы Амерыкі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустэчах, тарфяніках, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі.

Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т. зв. «верасовы мёд») расліна.

Часам верасам таксама называюць віды роду эрыка (Erica).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верас // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.