Вераценніцавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вераценніцавыя
Вераценніца ломкая
Вераценніца ломкая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Падатрад:

Яшчаркі

Сямейства:

Вераценніцавыя

Навуковая назва

Anguidae

ITIS   174093
NCBI   51964

Вераценніцавыя (Anguidae) — cямейства яшчарак.

Амаль для ўсіх відаў яго характэрна змеепадобнае цела і адсутнасць канечнасцей. Цела ўкрыта зверху і знізу чарапіцападобнай луской, пад якой суцэльным панцырам размешчаны касцявыя пласцінкі, пранізаныя сістэмай тонкіх канальцаў. Галава зверху пакрыта сіметрычна размешчанымі буйнымі шчыткамі, паміж якімі вялікі патылічны шчыток. Характэрна таксама наяўнасць раздзельных і рухомых павек, круглай зрэнкі. Язык кароткі, з больш тоўстай задняй часткай і звужанай пярэдняй, якая мае выразку і пакрыта лускападобнымі сасочкамі. Хвост ломкі, здольны да аўтатаміі і рэгенерацыі.

Сямейства ўключае каля 10 родаў, якія пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі пашырана вераценніца ломкая.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах