Вера Рыгораўна Тарасік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Рыгораўна Тарасік
Вера Тарасік, 1918 г.
Вера Тарасік, 1918 г.
Дата нараджэння 30 верасня 1899(1899-09-30)
Дата смерці 22 красавіка 1986(1986-04-22) (86 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Член у

Вера Рыгораўна Тарасік (30 верасня 1899 — 22 красавіка 1986) — беларуская актрыса, настаўніца.

Сябры былога Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, ператворанага ў Дзяржаўны тэатр Беларускай Народнай Рэспублікі. Унізе ў цэнтры сядзяць маладыя артысты трупы: Мікола Міцкевіч, Вера Тарасік. У 2-м радзе ў цэнтры сядзяць (злева направа): Усевалад Фальскі, Язэп Варонка (старшыня Народнага акратарыята Беларусі), Фларыян Ждановіч. У 3-м радзе: Міхась Гурскі, Уладзіслаў Галубок. Менск, красавік 1918 года

Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 г. В. Тарасік працавала настаўніцай.

Пра самабытны талент В. Тарасік пісаў Змітрок Бядуля[1]. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары, напр. Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар'я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок).

Зноскі

  1. Газета «Беларусь» ад 21.12.1919 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вера Рыгораўна Тарасік // Тэатральная Беларусь: У 2 т. Т. 2. — Мн., 2003. — С.406.