Вера Рыч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вера Рыч, 2006

Вера РЫЧ (англ.: Vera Rich; 24 красавіка 1936, Лондан — 20 снежня 2009) — англійская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З 1953 г. ўдзельнічала ў каталіцкіх службах усходняга абраду ў капліцы Св. апосталаў Пятра і Паўла. Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт (1958). Доўгі час працавала журналісткай навукова-папулярнага часопіса «Nature». Перад выхадам на пенсію перайшла на працу ў часопіс «New Scientist».

Займалася перакладамі літаратурных твораў беларускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх аўтараў на англійскую мову. Заснавала літаратурны часопіс «Manifold», на старонках якога друкаваліся яе пераклады. Чытала лекцыі па славянскіх літаратурах у Бірмінгемскім універсітэце, аўтар некалькіх прац па беларусістыцы, адна з якіх была прысвечаная Максіму Багдановічу, іншая — беларускім элементам у скандынаўскіх сагах. Вынікі гэтых даследаванняў друкаваліся на старонках часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».

Сябра лонданскага аддзелу ЗБВБ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 г. выйшла першая паэтычная кніга Веры Рыч — «Outlines» («Накіды»). У 1971 г. у Лондане — зборнік беларускай паэзіі ў яе перакладзе «Like Water, Like Fire» («Як агонь, як вада»), дзе былі апублікаваны творы 41 аўтара. Зборнік паэзіі Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Змітрака Бядулі ў перакладах Веры Рыч пад назвай «The Images Swarm Free» («Снуецца зданяў рой») пабачыў свет у Лондане ў 1982 г. Дзвюхмоўны зборнік з прадмовай Арнольда Макміліна выйшаў пад шыльдай Англа-беларускага таварыства (АБТ), а грошы на выданне дало ЗБВБ. Верагодна, змест кнігі склалі пераклады, якія Вера Рыч прапаноўвала ўвазе гасцей шэрагу беларускіх літаратурных вечароў, што ладзіліся ў Лондане супольнымі намаганнямі ЗБВБ, АБТ і Бібліятэкі імя Францыска Скарыны.[1] Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты і «Курган» Янкі Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Перакладала таксама са стараславянскай, старанарвежскай, польскай, рускай, украінскай моў.

Зноскі

  1. Н. Гардзіенка (2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010.