З пляцоўкі Вікіпедыя.
ВЕРБАЛОЗ, вярба пяцітычынкавая (Salix pentandra), лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.
Вышыня расліны да 15 м. Кара цёмна-бурая, бліскучая. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, шырокаланцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае. Кветкі ў каташках, якія цвітуць пасля распускання лісця, плод — каробачка.
Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы.
Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені.
Зноскі