Вермікуліт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вермікуліт
VermiculiteUSGOV.jpg
Формула (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]•(OH)2•4H2O
Колер Буры, жаўтавата-буры, залаціста-жоўты, бронзава-жоўты, зелянявы да чарнаватага
Колер рысы Белая, жаўтаватая, бліскучая
Бляск Тоўсты, шкляны (на плоскасцях спайнасці перламутравы)
Цвёрдасць 1—1,5
Спайнасць Добрая па базісе (001)
Злом Мінерал расшчапляецца на тонкія лісточкі
Шчыльнасць 2,4—2,7 г/см3 (успушанага — 0,065—0,130 г/см3) г/см³

Вермікуліт (ад лац.: Vermiculus — чарвячок) — мінерал з групы гідраслюд, якія маюць слаістую структуру. Прадукт другаснай змены (гідролізу і наступнага выветрывання) цёмных слюд біятыта і флагапіта. Уяўляе сабой буйныя пласціністыя крышталі залаціста-жоўтага або бурага колеру. Пры награванні з пласцінак утвараюцца чарвякападобныя слупкі або ніткі залацістага ці серабрыстага колеру з папярочным дзяленнем на найтонкія лускавінкі. Абпаленыя масы вермікуліта свабодна плаваюць на паверхні вады. Хімічны склад мае прыблізную формулу (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]·(OH)2·4H2O. Аднак вермікуліт рэдка адказвае агульнай формуле і звычайна змяшчае прымешкі.