Вернер Карл Гейзенберг
Вернер Карл Гейзенберг (ням.: Werner Karl Heisenberg; 5 снежня 1901, горад Вюрцбург, Германія — 1 лютага 1976, Мюнхен, Германія) — нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскае прэміі па фізіцы (1932), за фундаментальны ўнёсак у стварэнне квантавае механікі.
Жыццё і кар’ера [правіць]
Гейзенберг нарадзіўся ў Вюрцбургу, (Германія) у сям’і настаўніка класічнай літаратуры Каспара Эрнеста Аўгуста Гейзенберга ням.: Kaspar Ernst August Heisenberg і яго жонкі Анні Фуклейн ням.: Annie Wecklein.
Ён вывучаў матэматыку і фізіку з 1920 па 1923 гадах у Мюнхенскім (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München) і Гётынгенскім універсітэтах (ням.: Georg-August-Universität Göttingen). У Мюнхене ягонымі навуковымі кіраўнікамі былі Арнольд Самерфельд і Вільгельм Вен, у Гётынгене - Макс Борн і Джэймс Франк, матэматыку ён вывучаў з дапамогай Давіда Гільберта. Дактарат скончыў у 1923 годзе пад кіраўніцтвам Арнольда Самерфельда. Хабілітацыю зрабіў у 1924 годзе ў Гётынгене пад кіраўніцтвам Макса Борна.
Унёсак у навуку [правіць]
Адзін з стваральнікаў квантавай механікі. Лаўрэат Нобелеўскае прэміі па фізіцы (1932, за вялізны ўнёсак у развіццё квантавай механікі.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вернер Карл Гейзенберг- Развой квантавай механікі(англ.) — нобелеўская лекцыя Вернера Гейзенберга, 11 снежня 1933 г.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Перэн (1926) • Комптан / Вільсан (1927) • Рычардсан (1928) • дэ Бройль (1929) • Раман (1930) • Гейзенберг (1932) • Шродзінгер / Дзірак (1933) • Чэдвік (1935) • Гес / Андэрсан (1936) • Дэвісан / Томсан (1937) • Фермі (1938) • Лоўрэнс (1939) • Штэрн (1943) • Рабі (1944) • Паўлі (1945) • Брыджмен (1946) • Эплтан (1947) • Блэкет (1948) • Юкава (1949) • Паўэл (1950) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
