Вернер Кольмаер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вернер Кольмаер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924(1924-06-19) (99 гадоў)
Кайзерслаўтэрн, Веймарская рэспубліка
Памёр 26 сакавіка 1974(1974-03-26) (49 гадоў)
Майнц, ФРГ
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 174 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1941—1957 Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Кайзерслаўтэрн
1957—1959 Сцяг Германіі Хомбург
1959—1960 Сцяг Германіі Бексбах
Нацыянальная зборная[* 2]
1951—1955 Сцяг Германіі ФРГ 22 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вернер Кольмаер (ням.: Werner Kohlmeyer; 19 чэрвеня 1924 — 26 сакавіка 1974) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Быў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго прыняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год.

Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі ў крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цібара, важнага гульца зборнай Венгрыі.

Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюзам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.