Вернер Лібрых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вернер Лібрых
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1927(1927-01-18)[1]
Кайзерслаўтэрн, Веймарская рэспубліка
Памёр 20 сакавіка 1995(1995-03-20) (68 гадоў)
Кайзерслаўтэрн, Германія
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1938—1945 Сцяг Трэцяга Рэйха Кайзерслаўтэрн
Клубная кар’ера[* 1]
1945—1962 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Кайзерслаўтэрн 355 (28)
Нацыянальная зборная[* 2]
1951—1956 Сцяг Германіі ФРГ 16 (0)
Трэнерская кар’ера
1965 Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вернер Лібрых (ням.: Werner Liebrich; 18 студзеня 192720 сакавіка 1995) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі старэйшы брат Вернера таксама гуляў у складзе «Кайзерслаўтэрна», Вернера празвалі Лібрых II. Як правіла, займаў пазіцыю цэнтральнага паўабаронцы, хоць мог гуляць і на атакуючых пазіцыях.

16 раз з’яўляўся на поле, гуляючы за каманду зборнай ФРГ, быў членам каманды ў 1954 годзе, калі каманда Заходняй Германіі выйграла кубак свету. Менавіта ён траўмаваў капітана венгерскай зборнай Ферэнца Пушкаша падчас двух гульняў групавога этапу. У выніку Пушкаш быў вымушаны прапусціць наступныя дзве гульні каманды і з’явіўся толькі ў фінальным матчы сваёй зборнай, знаходзячыся ў сумніўным стане.

Не толькі ў яго актыўныя гульнявыя гады, калі ён адхіліў прапанову «Мілана» (гэта адбылося ў 1950 годзе), але і пасля заканчэння сваёй актыўнай кар’еры Вернер Лібрых заставаўся верным «Кайзерслаўтэрну», ён не толькі гуляў выключна за «Кайзерслаутерн», але і стаў трэнерам каманды аматараў «Кайзерслаўтэрна» пасля завяршэння кар’еры.

Зноскі

  1. Werner Liebrich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.