Вернер Форсман
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вернер Форсман (ням. Werner Forßmann) (29 жніўня 1904, Берлін - 1 чэрвеня 1979) — нямецкі хірург і уролаг.
[правіць] Біяграфія
У 1928 скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Фрыдрыха Вільгельма ў Берліне. З 1956 прафесар хірургіі і уралогіі універсітэта ім.Гутэнберга (Майнц); з 1964 ганаровы прафесар Медыцынскай акадэміі ў Дзюсельдорфе і прафесар універсітэта там жа (да 1970).
[правіць] Асноўныя працы
У 1929 распрацаваў спосаб катэтэрызацыі сэрца, выпрабаваў яго на сабе, правёўшы зонд праз локцевую вену ў правае перадсэрдзе. У 1931 ўжыў гэты спосаб для ангіокардыяграфіі.
[правіць] Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1956, сумесна з А. Курнанам і Д. Рычардсам).
Шаблон:Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Лаўрэаты 1951-1975