Вертыкальныя вуглы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вертыкальныя вуглы

Вертыкальныя вуглы — пары вуглоў з агульнай вяршыняй, што ўтвараюцца пры перасячэнні двух прамых так, што бакі аднаго вугла з’яўляюцца працягам бакоў іншага.

Тэарэма аб вертыкальных вуглах[правіць | правіць зыходнік]

Калі дзве прамыя перасякаюцца ў кропцы, утвараюцца чатыры вугла. Несумежныя вуглы называюцца вертыкальнымі або процілегла вертыкальнымі вугламі. Таксама, кожная пара прылеглых вуглоў ўтварае прамую, а гэтыя вуглы называюцца сумежнымі. Паколькі кожная пара вертыкальных вуглоў з’яўляецца сумежнымі да прылеглых, то градусныя меры вертыкальных вуглоў — роўныя.