Верхаянскі хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верхаянскі хрыбет
Верхаянскі хрыбет
Тып

Горная сістэма

Даўжыня

1200 км

Шырыня

100-250 км

Вышыня вяршыні

2389 м

Верхаянскі хрыбет — горная краіна на паўночным усходзе Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі.

З'яўляецца водападзелам басейнаў рэк Лена і Алдан, Амалой, Яна. Даўжыня каля 1200 км ад дэльты Лены да р. Тампо (правы прыток Алдана). Утварае выпуклую на пазднёва-заходнюю дугу шырынёй ад 100 да 250 км. Складаецца са шматлікіх масіваў і хрыбтоў з высакагорным (Арулган) і згладжаным сярэднягорным (Хараўлахскі, Кулар) рэльефам і ўпадзін, што іх падзяляюць. Вышыні ад 700 да 900 м на поўначы і поўдні, у сярэдняй частцы павялічваюцца да 2389 м. Верхаянскі хрыбет — антыклінорый, складзены з алеўралітаў, пясчанікаў, сланцаў, радзей вапнякоў. Месцамі асадкавыя пароды прарваны дайкамі дыябазаў і гранітнымі інтрузіямі. Да вышыні 800—1200 м лістоўнічныя рэдкалессі, вышэй — хмызняковая вольха і кедравы сланік; на вяршынях высакагорных хрыбтоў халодная арктычная пустыня. Усюды пашырана шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, алавяных руд.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верхаянскі хрыбет // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Шаблон:Yakutia-geo-stub