Верхнядзвінскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Верхнядзвінск |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 68,7 %, руская 30,03 % Размаўляюць дома: беларуская 37,61 %, руская 57,41 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
24 675 чал.[1] (13-е месца) |
| Шчыльнасць | 11,53 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 90,06 %, рускія — 7,38 %, украінцы — 1,14 %, іншыя — 1,42 %[1] |
| Плошча | 2 140,76[2] км² (6-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
191,8 м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Верхнядзвінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Падзелены на 10 сельскіх саветаў.
Змест |
[правіць] Геаграфічнае становішча
Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Міёрскім, Полацкім і Расонскім раёнамі, Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Латвія.
У якасці натуральнай мяжы з Міёрскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.
[правіць] Прырода
У тэктанічных адносінах раён цалкам адносіцца да Латвійскай седлавіны. Пад антрапагенавымі адкладамі на глыбіні больш за 50 м залягаюць 300 метровыя тоўшчы верхняга дэвону – стракатакаляровыя гліны, пясчана-алеўралітавыя і сульфатныя пароды, мергелі і даламіты. Даламітызаваныя вапнякі выходзяць на паверхню ў сярэднім цячэнні р. Сар'янкі, ля былой вёскі Камоты. Тут яны ўтвараюць парогі ў рэчышчы, а па берагах захаваліся рэшткі земляных печаў для выпальвання вапны. Дэвонскія адклады пакрытыя ледавіковымі і водна-ледавіковымі пародамі. У канцавых марэн на Асвейшчыне і Латвійскім памежжы яны складзены з гліністых і суглінкавых грунтаў, на большай частцы тэрыторыі – з азёрных сярэдніх і цяжкіх суглінкаў.
Ледавік адышоў з Верхнядзвіншчыны 10 тысяч гадоў таму, пакінуўшы свае знакі ў рэльефе. Большую частку раёна займае Полацкая нізіна, перасечаная далінамі шматлікіх рэк. На захадзе і паўночным захадзе, на мяжы з Латвіяй узняліся ўскраіны Латгальскага ўзвышша, засеяныя валунамі. На Асвейскай градзе ля в. Гарадзілавічы, вышэйшы пункт раёна – 191,8 м над узроўнем мора. Паўночна-ўсходні кут заняты пяскамі дзюннага тыпу, пакрытымі лясамі.
Амаль уся тэрыторыя раёна ляжыць у басейне Дзвіны, толькі на крайняй поўначы вада сцякае праз р. Сінюху ў Вялікую. Водападзел, які праходзіць па Асвейскім балоце, настолькі плоскі, што калі балота набрыняе вадой, яна сцякае па канале, што злучыў Сінюху з воз. Асвейскім, адразу ў два бакі – і ў раку, і ў возера. Рака Заходняя Дзвіна з'яўляецца прыроднай мяжой паміж Верхнядзвінскім і Міёрскім раёнамі на працягу 65 км. Асноўныя яе прытокі: Дрыса, Сар'янка, Вужыца, Свольна (прыток Дрысы). Раён налічвае 25 азёр, найбуйнешыя з іх: Асвейскае – 43,8 км², Лісна – 15,71 км², Белае – 5,52 км², Цятна – 1,6 км², Стралкоўскае – 0,93 км².
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя – ад цяжкіх суглінкаў у цэнтры раёна да неўрадлівых пяскоў Лісняншчыны. Асобнымі масівамі размешчаны тарфянікі, пад сельгасугоддзямі іх нязначная частка.
У раёне створаны рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Асвейскі”, налічваецца 9 заказнікаў мясцовага значэння, 7 помнікаў прыроды. Вылучаецца 16 рэдкіх і знікаючых відаў раслін, водзіцца 5 відаў млекакормячых і 36 відаў птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
[правіць] Карысныя выкапні
Раён мае значныя запасы торфу, цагельнай гліны і мінеральнай вады. Распрацоўваюцца радовішчы будаўнічага пяску і даламітызіраванага вапняку.
[правіць] Насельніцтва
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 244 населеных пункта.
Колькасць насельніцтва:
- 1992 — 32,6 тыс. чал.
- 2006 — 27,4 тыс. чал.
- 2007 — 26,2 тыс. чал.
- 2009 — 24,6 тыс. чал.[3]
Гарадское насельніцтва раёна налічвае 8,6 тыс. чал. (2009)
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Раён падзелены на 10 сельскіх саветаў: Асвейскі, Бігосаўскі, Боркавічскі, Бялькоўшынскі, Валынецкі, Дзёрнавіцкі, Каханавіцкі, Сар'янскі, Чапаеўскі і Шайцераўскі.
[правіць] Гаспадарка
Раён мае 9 прамысловых прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх:
- Верхнядзвінскі льнозавод
- Верхнядзвінскі лясгас
- Верхнядзвінскі масласырзавод
- Верхнядзвінскі хлебазавод
- “Верус”, ААТ
- “Інвет”, ААТ
[правіць] Транспарт
Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і дзве аўтадарогі рэспубліканскага падпарадкавання:
- Віцебск - Полацк - граніца Латвійскай Рэспублікі Р20
- Граніца Расійскай Федэрацыі (Кастрова) - Верхнядзвінск - Шаркаўшчына - Казяны Р18
[правіць] Культура, адукацыя, друк
Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай "Дзвінская праўда". Наклад - каля 4 тыс. асобнікаў (2011). Гл. Дзвінская праўда.
[правіць] Выдатныя мясціны
Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага ўзроўня:
- Дуб Сахонаўскі, каля в. Вышнарава (узрост - звыш 410 гадоў, вышыня – 25 м, дыяметр – 1,7 м).
- Дуб Юсціянаўскі, каля в. Юсціянава (узрост - звыш 380 гадоў, вышыня – 28 м, дыяметр – 1,6 м).
У 1982 г. Васілём Паўлючковым у Верхнядзвінскім лясгасе быў створаны дэндрапарк плошчай 6,3 га, ён з’яўляецца помнікам прыроды мясцовага значэння. Тут высаджана 312 драўніна-кустарнікавых парод, ёсць экзатычныя расліны з Сібіры, Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа, Паўночнай Азіі і г.д. Растуць 14 відаў елак, 15 відаў сасны, 10 – піхт, 8 – лістоўніц.
Каля вёскі Прошкі на граніцы Беларусі, Расіі і Латвіі насыпаны Курган Дружбы.
[правіць] Археалагічныя помнікі
| Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
|---|---|---|---|
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | - | 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Абрамава | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | IV–III стагоддзі да н.э. | 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Барсукі | 3 |
| Курганны могільнік | X–XII стагоддзi | 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзянісенкі | 3 |
| Гарадзішча | VI стагоддзе да н.э. – II стагоддзе н.э. | 1 км на поўдзень ад вёскі Дубровы | 3 |
| Курганны могільнік | VII–XII стагоддзі | 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Ігналіна | 3 |
| Курганны могільнік | IX–XIII стагоддзі | 2–3 км на ўсход ад вёскі Лешня | 3 |
| Курганны могільнік | IX–XII стагоддзі | 1,5 км на поўдзень ад вёскі Лісна | 3 |
| Курганны могільнік | IX–XIII стагоддзі | 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Любасна | 3 |
| Гарадзішча | V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э. | 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Маскалёнкі | 3 |
| Гарадзішча | X–XIII стагоддзі | 1,5 км на поўнач ад вёскі Пескаватка | 3 |
| Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | V стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э. | 1 км на поўнач ад вёскі Урагава | 3 |
[правіць] Вядомыя асобы
- Ісак Аскназі (1856-1902) — рускі мастак, пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя сюжэты.
- Анатоль Багдановіч (1888-1969) — беларускі мовазнаўца і педагог
- Каятан Марашэўскі — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст.
- Ігар Мілавідаў (1910-1984) — савецкі ваенны дзеяч
- Аляксандр Пальмбах (1897-1963) — мовазнаўца, адзін з заснавальнікаў тувінскай пісьменнасці
- Тарас Хадкевіч (1912-1975) — беларускі пісьменнік і публіцыст
- Ігнат Храпавіцкі (1817-1893) — паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч
- Ян Чэрскі (1845-1892) — геолаг і географ, даследчык Сібіры
[правіць] Гл. таксама
- Дрысенскі павет
- Возера Асвейскае
- Возера Лісна
- Рака Дрыса
- Рака Бярозаўка
- Рака Бярэзіна
- Рака Вужыца
- Рака Горнаўка
- Вёска Лісна
- Рака Балгач
[правіць] У Сеціве
- Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Верхнядзвінскі раён на сайце Віцебскага аблвыканкаму (руск.)
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Навіны Верхнядзвінскага раёна на сайце Westki.info
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Верхнядзвінскага раёна на сайце "Дорогами Беларуси" (руск.)
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Азёры Верхнядзвінскага раёна на сайце ulov.zv.by (руск.)
[правіць] Літаратура
- Верхнядзвінскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л.В. Календа. – Мн., 2004. – С. 116–117.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000.
- Верхнедвинский район. Справочно-информационные материалы. Новополоцк. Издатель О.В. Молодечкин. 2007. (руск.)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
| Верхнядзвінскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад | Верхнядзвінск | |
| Гарадскія пасёлкі | Асвея | |
| Сельсаветы | Асвейскі с/с • Бігосаўскі с/с • Боркавіцкі с/с • Бялькоўшчынскі с/с • Валынецкі с/с • Дзёрнавіцкі с/с • Каханавіцкі с/с • Сар'янскі с/с • Чапаеўскі с/с • Шайцераўскі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||