Верхнянёманская нізіна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Верхнянёманская нізіна — нізіна ў Гродзенскай і на захадзе Мінскай абласцей, уздоўж ракі Нёман.
Мяжуе на поўначы з Сярэднянёманскай нізінай і Лідскай раўнінай, на паўночным ўсходзе з Ашмянскім і Мінскім узвышшамі, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Капыльскай градой і прылеглымі раўнінамі, на поўдні і захадзе з Навагрудскім, Слонімскім, Ваўкавыскім і Гродзенскім узвышшамі.
Працякае рака Нёман з прытокамі Сула, Уса, Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра (справа), Уша, Сэрвач, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Свіслач (злева). Найбольшае возера — Кромань.
Паверхня ў значнай ступені забалочаная.
Найбольшыя лясныя масівы Налібоцкая і Ліпічанская пушчы.
Зноскі
Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Рэльеф Беларусі | |
|---|---|
| Узвышшы: | Аляхновіцкае · Аршанскае · Асвейская града · Ашмянскае · Беларуская града · Браслаўская града · Валожынскае · Ваўкавыскае · Віцебскае · Гарадоцкае · Горацка-Мсціслаўскае · Гродзенскае · Докшыцкае · Капыльская града · Кубліцкае · Лагойскае · Лукомскае · Мазырская града · Мінскае · Нешчардаўскае · Навагрудскае · Плешчаніцкае · Пышнагорскае · Радашковіцкае · Свірская града · Свянцянскія грады · Слонімскае · Смаленска-Маскоўскае · Ушацка-Лепельскае |
| Раўніны: | Аршанска-Магілёўская · Баранавіцкая · Загароддзе · Лідская · Прыбужская · Стаўбцоўская · Цэнтральнабярэзінская · Чашніцкая · Чачэрская |
| Нізіны: | Васілевіцкая · Верхнебярэзінская · Верхнянёманская · Дзісенская · Лучоская · Нарачана-Вілейская · Нёманская · Полацкая · Палеская · Прыдняпроўская · Сярэдненёманская · Суражская |