Верхнярэйнская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Верхнярэйнская нізіна — нізіна па цячэнні р. Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі.

Даўжыня каля 300 км, шырыня да 40 км. Уяўляе сабой складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500-700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукровых буракоў, сады, вінаграднікі.

Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (Гермнанія), Кальмар, Страсбург (Францыя).

Краявід Верхнярэйнскай нізіны