Верхняя Сілезія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Верхняй Сілезіі, Хуга Герхард Штрэль (1851—1919)

Верхняя Сілезія (чэшск.: Horní Slezsko, ням.: Oberschlesien, польск.: Górny Śląsk, сіл.: Gōrny Ślōnsk, сіл.-ням. Oberschläsing) — гістарычны і геаграфічны рэгіён на паўднёвым усходзе Сілезіі. Пачынаючы з IX стагоддзя тэрыторыя Верхняй Сілезіі па чарзе ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, герцагства Багемія, Пястаўскай Польшчы[en], ізноў у склад земляў багемскай кароны і Свяшчэннай Рымскай імперыі, а з 1526 года — у склад Габсбургскай манархіі. У 1742 годзе большая частка Верхняй Сілезіі была анексавана Каралеўствам Прусія, а ў 1871 годзе яна ўвайшла ў склад Германскай імперыі. Частка Верхняй Сілезіі ўвайшла ў склад Польшчы паміж 1918 і 1922 гадамі ў выніку сілезскіх паўстанняў і плебісцыту. З 1945 года — у складзе Польскай Народнай Рэспублікі (увесь рэгіён). Да 1945 годзе ў рэгіёне Верхняя Сілезія жылі палякі і немцы, большая частка немцаў была пераселена пасля 1945 года або самі з’ехалі ў Германію, замест іх перасяліліся палякі з г.зв. «Крэсаў» (былых тэрыторый Польшчы, уключаных у склад СССР), а таксама палякі з цэнтральнай Польшчы (яны сяліліся ў Верхняй Сілезіі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]