Верхні горад
Высокі Рынак, Высокае Места (Верхні Горад) — гістарычны раён Мінска, размешчаны на поўдзень ад Мінскага замка.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Высокае места запланавана ў канцы XVI ст. як новы цэнтр Мінска. Пабудова гэтага раёна была выклікана наданню гораду ў 1499 годзе Магдэбургскага права. У XV ст. на Высокім рынку была пабудаваная Ратуша, у 1564 годзе ў Мінску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.
Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася з-за адсутнасці ўмацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Мінска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Мінск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў час ваенных дзеянняў.
Да пачатку XVIII ст. усё Высокае места было забудавана, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Мінска.
У пачатку ХХ ст. Высокі рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.
[правіць] Сучаснасць
[правіць] Вуліцы і плошчы[1][2]
| Цяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
| Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Балотная вуліца (1866—1882) Гандлёвая вуліца (1882—2010) |
| Герцэна вуліца | Малая Бернардзінская вуліца | Маламанастырская вуліца (1866—1922) |
| Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) | Валоцкая вуліца (частка) Зборавая вуліца (частка) |
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866) Турэмная вуліца (частка, 1866—1882) Праабражэнская вуліца (частка, 1883—1926) |
| Камсамольская вуліца | Феліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
| Кірыла і Мяфодзія вуліца | Вялікая Бернардзінская вуліца | Манастырская вуліца (1866—1922) Бакуніна вуліца (1922—1990) |
| Леніна вуліца | Францысканская вуліца | Губернатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
| Музычны завулак (з 1882) | Петрапаўлаўскі завулак | |
| Рэвалюцыйная вуліца | Койданаўская вуліца | |
| Свабоды плошча | Высокі Рынак плошча | Саборная плошча (1866—1917) Волі пляц (1917—1933) |
| Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
| не існуе (раён Палаца Рэспублікі) | Юр'еўская вуліца | Тадэвуша Рэйтана вуліца (1919—1920)[3] |
Зноскі
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ↑ Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
- ↑ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
[правіць] Літаратура
- Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с, іл.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
- Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
|
Гістарычныя мясціны Мінска |
||
|---|---|---|
| Цэнтр горада | Валокі Полацкія • Высокі Рынак • Замчышча • Земляны Вал • Нізкі Рынак • Новае Места • Цёмныя Крамы | |
| Прадмесці | Араны • Архірэйская Слабодка • Весялоўка • Грушаўка • Добрыя Мыслі • Доўгі Брод • Залатая Горка • Козыраўскае • Кальварышкі • Кальварыя • Камароўка • Кашары • Крупцы • Лавы • Лошыца • Людамонт • Ляхаўка • Міхалянка • Мядзведжына • Пляшчанка • Пярэспа • Пятніцкае • Пятроўшчына • Ракаўскае • Раманаўская Слабада • Сакалянка • Сенажаны • Серабранскія Млыны • Старажоўка • Старосцінская Слабада • Стромкі Бераг • Татарская Слабада • Траецкае • Тры Карчмы • Тучынка • Уборкі • Цівалі | |