Веспасій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веспасій
легендарны князь полацкі
магчыма V-VI ст.

Смерць Полацк
Ваенная служба
Званне князь
Камандаваў полацкае войска
Бітвы абарона Полацка ад Фродзі І

Веспасій (лац.: Vespasius) — легендарны князь Полацка (у сазе Палціскі), які згадваецца Саксонам Граматыкам у сувязі з паходам дацкага караля Фродзі І у Падзвінне.

Паводле легенды, выкладзенай Саксонам, Фрода пасля перамогі над Транонам падышоў да Полацка і зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. Тады Фрода пайшоў на хітрасць — распусціў пагалоску пра сваю смерць і нават арганізаваў свае пахаванне, сам пры гэтым таемна хаваўся з невялікай колькасцю давераных паплечнікаў. Веспасій, даведаўшыся пра ўяўную смерць Фрода, аслабіў пільнасць і абарону горада. Фрода выкарыстаў бесклапотнасць русаў, пранік у горад са сваімі людзьмі, забіў Веспасія падчас балю і гульняў, і авалодаў горадам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]