ФК Вест Хэм Юнайтэд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вест Хэм Юнайтэд)
Вест Хэм Юнайтэд
West Ham United FC.png
Поўная назва West Ham United Football Club
Мянушкі Малатабойцы
Заснаваны 1895
Горад Лондан, Англія
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасць: 60 000
Уладальнік 1890s holdings[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 14 месца
Сайт whufc.com (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

XIX стагоддзе. Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 1950-я гады стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 годзе «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 1990-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Польшча Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
2 Англія Аб Бен Джонсан 2000
3 Англія Аб Аарон Крэсуэл 1989
4 Францыя Аб Курт Зума (капітан) 1994
5 Чэхія Аб Уладзімір Цоўфал 1992
7 Англія ПА Джэймс Уорд-Проўз 1994
9 Ямайка ПА Мічэл Антоніа 1990
10 Бразілія ПА Лукас Пакета 1997
11 Англія ПА Калвін Філіпс 1995
14 Гана Нап Махамед Кудус 2000
15 Грэцыя Аб Канстантынас Маўрапанас 1997
17 Кот-д’Івуар ПА Максвел Карнэ 1996
Паз. Імя Нар.
18 Англія Нап Дэні Інгз 1992
19 Мексіка ПА Эдсан Альварэс 1997
20 Англія Нап Джэрад Боўэн 1996
21 Італія Аб Анджэла Агбона 1988
23 Францыя Бр Альфонс Арэаля 1993
27 Марока Аб Наеф Агерд 1996
28 Чэхія ПА Томаш Соўчак 1995
33 Італія Аб Эмерсан Палміеры 1994
37 Бразілія Аб Луізан 2002
45 Англія Нап Дывін Муваба 2004
49 Англія Бр Джозеф Ананг 2000

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. West Ham United statementВест Хэм Юнайтэд, 2021. Праверана 10 лістапада 2021.
  2. а б в OwnershipВест Хэм Юнайтэд. Праверана 10 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]