Веча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Пскоўскае веча» (В. М. Васнецоў)
ВЕЧА (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах. Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ – ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя, вырашаць складаныя і заблытаныя судзебныя справы. Удзел у веча прымалі толькі дарослыя мужчыны, здольныя насіць зброю. Пастановы адабраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV - XVI стст. На Беларусі пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя органы гарадскога самакіравання.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
