Будавесць (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Будавесць)
Будавесць
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,6 м
Даўжыня 4,14 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 3,41 км²
Даўжыня берагавой лініі 13,36 км
Найбольшая глыбіня 10,3 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 19,9[1] км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Будавесць (Беларусь)
Будавесць
Будавесць
Будавесць (Віцебская вобласць)
Будавесць
Будавесць
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаве́сць — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці у басейне ракі Сечна. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна каля аграгарадкоў Амбросавічы і Башні.

Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні возера 3,41 км². Найбольшая глыбіня 10,1 м. Даўжыня 4,14 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Плошча вадазбору каля 20 км².

Катлавіна Будавесці лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, на захад стромкія, пад хмызняком, на ўсход разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы, глыбей — сапрапелістае. Размешчана 6 астравоў (в. Куратнік, в. Круглік, в. Дубовік, в. Могілка, в. Богава, в. Пашное). Зарастае слаба, паласа расліннасці шырынёй 20—40 м.
Возера эўтрофнае і слабапраточнае. Звязана пратокамі з азёрамі Сосна (Міхалова) і Княжно. Упадаюць ручаі.

Возера на захадзе
Возера ўзімку

Жывёльны і раслінны свет возера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе ніжэйшых водарасцяў пераважаюць сіне-зялёныя, якія выклікаюць красаванне вады ў цёплы час года. Біямаса водарасцяў больш за 32 г/м2.Вельмі рэдкія (да глыбіні 1-1,2 м) падводныя расліны — уруць каласістая, эладэя канадская.

Надводная расліннасць з чароту азёрнага, трыснягу, манніка, хвашчу вузкай перарывістай паласой (шырыня 3-10, радзей да 30 м) распаўсюджаная на пясках да глыбіні 1- 1,5 м. Плямамі па яе краі сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (скарбонка, гарлачык), якія ў плыткай частцы заліваў ўтвараюць самастойную паласу шырынёй да 80 м. Сустракаюцца асака круглалістная, аер звычайны, раска малая, спірагіры, сфагнавыя імхі, рагалістнік, шабельнік балотны.

З дрэваў на балоце і астравах пераважаюць: вольха чорная, вольха шэрая, бяроза, хвоя,ясень, елка, дуб. Шмат розных відаў кустоў.

На балоце растуць журавіны.

У зоапланктоне колькасна пераважаюць калаўраткі, прычым варта адзначыць, што гэта вельмі рэдкі выпадак для вадаёмаў Беларусі. Амаль палова агульнай біямасы прыпадае на долю малюскаў. Жывёльны свет ўяўляюць таксама: вадзяны вослік, лічынкі стракоз, павук сарэбраны, бакаплаў, лічынка шыціка, жук плавунец, п'яўка, лужанка рачная (малюск), шпулька сплюснутая (малюск), біцінія шчупальцавая, цяніка малы (малюск), белы Планар, эўглена зялёная, дафнія. Жывуць ракі. Дамінуючыя віды рыб — лешч, акунь, плотка, чырвонапёрка. Сустракаюцца шчупак, гусцяра, лінь, верхаводка, карась серабрысты, ёрш, мянтуз. У зімовы час замору рыб не адбывалася. На возеры водзяцца бабры, вадзяныя пацукі. Прылятаюць лебедзі, гусі, дзікія качкі і іншыя птушкі.[2]

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  2. Прырода Беларусі: Папулярная энцыклапедыя. — М.: БелСЭ, 1986.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сукрысты М. І. Будавесць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Будавесць // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 83.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22, 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]