Ёдзі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Ёдзі)
Ёдзі
Возера Ёдзі
Возера Ёдзі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,8 м
Даўжыня 1,60 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,61 км²
Аб’ём 0,00484 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,74 км
Найбольшая глыбіня 19,7 м
Сярэдняя глыбіня 7,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25—0,26 ‰
Празрыстасць 3,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Ёдзі (Беларусь)
Ёдзі
Ёдзі
Ёдзі (Гродзенская вобласць)
Ёдзі
Ёдзі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёдзі, Ёдава, Ёдаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёсак Ёдзі і Пашкуны, у басейне ракі Страча. Належыць да групы Сарачанскай групы азёр.

Плошча Ёдзі складае 0,61 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,7 м, сярэдняя — 9,7[1] м. Даўжыня возера — 1,60 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,84 млн м³. Даўжыня берагавой лініі — 3,74 км, плошча вадазбору — 4,4 км². Празрыстасць вады ў возеры складае 3,4 м, мінералізацыя — 0,25—0,26[1] г/л.

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход[1]. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—10 м, разараныя. На поўдні вышыня схілаў складае 8—15 м, парослыя лесам. Берагі возера зліваюцца з схіламі. На паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя. У паўднёва-ўсходняй частцы берагавая лінія ўтварае мелкаводны заліў[1].

Дно вадаёма плоскае. Мелкаводдзе да глыбіні 2—4 м высланае пяском і апясчаненымі адкладаннямі. На большых глыбінях дно высланае сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера[1].

Возера эўтрофнае, слабапраточнае[1]. Шырыня паласы зарастання складае 10—70 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2[1] м.

У Ёдзі ўпадаюць 4 ручаі, а на паўднёвым усходзе возера злучанае пратокай з возерам Гульбеза.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]