Возера Ісабаль
| Ісабаль | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня над узроўнем мора |
8 м |
| Плошча |
589,6 км² |
| Найбольшая глыбіня |
18 м |
| Упадаюць |
Палачык |
| Выцякаюць |
Рыа-Дульсэ |
|
|
|
Ісабаль (ісп.: Lago de Izabal) — возера ва ўсходняй Гватэмале.
Плошча 589,6 км². Найбуйнейшае возера Гватэмалы. Глыбіня да 18 м. Размешчана ў нізіне паміж гарамі Санта-Крус на паўночным захадзе, горамі Мінас і Ісідра на поўдні. У возера ўпадае рака Палачык, сцёк праз раку Рыа-Дульсэ і невялікае возера Эль-Гальфетэ (ісп.: El Golfete) у Гандураскі заліў (Карыбскае мора).
У возеры і па яго берагах жывуць ламанціны, равуны, розныя віды птушак.
Адна з захаваных рукапісных кніг мая ўтрымлівае інфармацыю, што разбураная ў выніку землетрасення старажытная сталіца мая Атылан знаходзіцца на дне возера Ісабаль[1].
У месца выхаду ракі Рыа-Дульсэ з возера захаваліся рэшткі замка Сан-Феліпэ (ісп.: Castillo de San Felipe), пабудаванага ў каланіяльны перыяд для абароны ад нападаў піратаў. У той час на возеры вёўся гандаль прадукцыяй, якая выраблялася ва ўнутраных раёнах краіны. Захаваліся таксама рэшткі патанулых караблёў. Цяпер недалёка ад возера здабываюць нікелевую руду.
Крыніцы [правіць]
- «Izabal, Lake». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Азёры Паўночнай Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Азёры Канады | Атабаска · Вялікае Мядзвежае · Вялікае Нявольніцкае возера · Верхняе · Вініпег · Гурон · Манікуаган · Маніту · Ніпісінг · Ніпіган · Аленевае возера · Антарыа · Пейта · Сімка · Шамплейн · Эры | |
| Вялікія азёры | Верхняе · Мічыган · Гурон · Эры · Антарыа | |
| Азёры ЗША | Вялікае Салёнае возера · Верхняе · Гурон · Мічыган · Антарыа · Таха · Уініпесокі · Шамплейн · Эры | |
| Азёры Мексікі | Тэшкока · Чапала | |
| Азёры Гватэмалы | Аматытлан · Ісабаль · Петэн-Іца | |
| Азёры Нікарагуа | Манагуа · Нікарагуа | |
| Азёры Дамініканскай Рэспублікі | Энрыкільё | |