Возера Ісык-Куль
| Ісык-Куль кырг.: Ысык-Көл |
|
| Каардынаты | |
| Краіны | Кыргызстан |
| Плошча | 6236 км² |
| Аб'ём | 1738 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 702 м |
| Вадазбор | 15,844 км² |
Ісык-Куль (кірг. Ысык-Көл, Гарачае возера) — бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м.
Плошча 6236 км² (па іншых даных 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 668 м. Плошчы вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя з іх Джэргалан і Цюп.
Берагі расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпература вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6 ‰).
Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыццяўляецца суднаходства, асноўныя парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На Iсык-Кулі размешчаны курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М. Пржавальскага. Развіваецца турызм.
[правіць] Літаратура
- БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.