Азярок (возера)
Азярок | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,00084 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,4 км |
Найбольшая глыбіня | 8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,13 ‰ |
Празрыстасць | 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,1 км² |
Упадаюць | ручай і меліярацыйны канал |
Выцякаюць | пратока ў раку Аўсянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Азяро́к, Азяркі́, Азёркі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка. Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, у 5 км на ўсход ад возера Цёста.
Плошча возера 0,28 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8 метраў. Плошча вадазбору 4,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, мае серпападобную форму і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы катлавіны маюць вышыню 8—10 метраў, астатнія невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Даўжыня берагавой лініі складае 3,4 км. Берагі возера нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі, дно плоскае. Да глыбіні 2—2,5 м уздоўж берагоў дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым глеем. Дно паўднёва-заходняга плёсу выслана гумусавай апясчаненай глінай.
Возера Азярок слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручай і меліярацыйны канал і выцякае пратока ў раку Аўсянка. Паласа прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 2—8 метраў. У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — вадзяны арэх плывучы[1][2].
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка, лінь, карась, джгір і іншыя віды рыб.
На паўднёвым беразе возера вёска Азёркі.
Зноскі
- ↑ Мыслівец І. А. Азярок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рэдкія і экзатычныя(недаступная спасылка) // Родная прырода Архівавана 8 мая 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мыслівец І. А. Азярок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Азярок Архівавана 7 лютага 2013.
- Прыдзінскі край—Гарадоцкі раён—Прырода—Водныя рэсурсы(недаступная спасылка)
- Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)