Асінаўка (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Асінаўка)
Асінаўка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,2 м
Даўжыня 3,85 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 1,16 км²
Аб’ём 0,00333 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,74 км
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,211 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 31,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Асінаўка (Беларусь)
Асінаўка
Асінаўка
Асінаўка (Віцебская вобласць)
Асінаўка
Асінаўка
Map

Асі́наўкавозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Мёраў, у басейне ракі Мёрыца. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Плошча паверхні складае 1,16 км². Найбольшая глыбіня возера 7,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня возера — 3,85 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,74 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,33 млн м³, плошча вадазбору 31,1 км².

Схілы катлавіны возера спадзістыя, на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе — стромкія. Берагі Асінаўкі нізкія, знаходзяцца пад хмызняком, на паўночным усходзе — сплавінныя. Рэльеф возера неаднастайны: дно з упадзінамі і падняццямі. У паўночнай частцы возера знаходзіцца востраў плошчай 0,008 км². Мелкаводдзе возера пясчанае і займае каля 33 % плошчы. На большых глыбінях дно высланае глеем і сапрапелем. Возера эўтрофнае. Шырыня прыбярэжнай расліннасці ўтварае паласу шырынёй у 25 м.

Асінаўка злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]