Атабаска (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Атабаска)
Атабаска
англ.: Lake Athabasca
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 213 м
Даўжыня 283 км
Шырыня 50 км
Плошча 7850 км²
Аб’ём 204 км³
Даўжыня берагавой лініі ~1900 км
Найбольшая глыбіня 124 м
Сярэдняя глыбіня 20 м
Басейн
Плошча вадазбору 274 540 км²
Упадаюць Атабаска
Выцякаюць Нявольніцкая рака
Размяшчэнне
Размяшчэнне Сцяг Канады Канада
Краіна
Атабаска (Канада)
Атабаска
Атабаска
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атаба́ска[1] (англ.: Lake Athabasca) — буйное прэснаводнае возера ў правінцыях Саскачэван і Альберта (Канада), паміж 58° і 60° паўночнай шыраты.

Возера займае плошчу 7850 км², мае найбольшую глыбіню 243 м, гэта найбуйнейшае і найглыбейшае возера ў Альберце і Саскачэване, восьмае па велічыні ў Канадзе. Паўночныя берагі возера высокія і скалістыя, паўднёвыя нізінныя. Вада з возера, выцякаючы праз Нявольніцкую раку і Макензі, трапляе ў Паўночны Ледавіты акіян. Форт-Чыпеўян, найстарэйшае еўрапейскае паселішча ў Альберце, размешчаны на заходнім беразе возера, там дзе на поўнач пачынае цячы Нявольніцкая рака.

Здабыча урану і золата на паўночным беразе прывяла да ўзнікнення пасёлка Ураніум-Сіці, у якім пасяліліся горнарабочыя з сем’ямі. Здабыча спынілася ў 1980-х, але паўночнае ўзбярэжжа дагэтуль адчувае неспрыяльны ўплыў забруджвання.

Пясчаныя дзюны, якія прылягаюць да паўднёвага берага — найбуйнейшыя рухомыя пясчаныя дзюны ў свеце паўночней 58°. У 1992 годзе дзюны названы «Правінцыйным паркам дзікай прыроды».

Возера Атабаска насяляе 23 віды рыб, у тым ліку паўночны шчупак, судак, арктычны галец, азёрная стронга[2], у 1961 годзе тут з дапамогай жабернай сеткі з глыбіні была злоўлена стронга з рэкорднай вагай 46,3 кг.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  2. Canada Fishing Online Архівавана 17 снежня 2011. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Атабаска // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 64.
  • Атабаска // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 40. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]