Возера Балхаш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Балхаш

каз. Балқаш

Возера Балхаш
Каардынаты Каардынаты: 46°32′27″ пн. ш. 74°52′44″ у. д. / 46.540833° пн. ш. 74.878889° у. д. (G) (O) (Я)46°32′27″ пн. ш. 74°52′44″ у. д. / 46.540833° пн. ш. 74.878889° у. д. (G) (O) (Я)
Плошча 16,4 тыс. км²
Аб'ём 112 км³
Вышыня 340 м
Глыбіня каля 6 м
Найбольшая глыбіня 26 м
Даўжыня 605 км
Шырыня от 9 до 74 км
Даўжыня берагавой лініі 2 385 км
Празрыстасць 1-5,5 м
Вадазбор 413 000 км²
Балхаш (Казахстан)
Балхаш
Балхаш
Commons
У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Балхаш

Балхаш (каз. Балқаш) — бясцёкавае паўпрэснаводнае возера ва ўсходняй частцы Казахстана, у Балхаш-Алакольскай катлавіне, на вышыні 342 м над узроўнем мора.

Другое па велічыні непересыхаючае салёнае возера (пасля Каспійскага мора) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.

Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае рака Ілі, ва ўсходнюю — рэкі Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.

Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя тэмпература паветра (каля 24°С), нізкая адносная вільготнасць (55—60%), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Тэмпература вады на паверхні ад 0°С у снежні, да 28°С у ліпені. Ледастаў з лістапада да красавіка. Унікальнасць возера ў тым, што яно падзелена вузкім пралівам на дзве часткі з рознымі хімічнымі характарыстыкамі вады. Вада ў заходняй частцы амаль прэсная (да 1‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсходняй частцы — саленаватая (5‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага.

Водзяцца прамысловыя рыбы: сазан, судак, марынка, акунь. Шмат вадаплаўных птушак. Ажыццяўляецца суднаходства. На паўночным беразе знаходзіцца горад Балхаш.

[правіць] Літаратура

  • Балхаш // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах