Белае (возера, Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,2[1] м
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 1,56 км²
Аб’ём 0,0074 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,0 км
Найбольшая глыбіня 9,0 м
Сярэдняя глыбіня 4,75 м
Гідралогія
Празрыстасць 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 130,5 км²
Упадаюць Рэпішчанскі канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Гомельская вобласць)
Белае
Белае
Map

Бе́лае во́зера — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Прыпяць, за 14 км на паўночны захад ад Жыткавіч, каля вёскі Белае.

Плошча паверхні 1,56 км². Даўжыня 2,6 км, шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,75 м. Празрыстасць 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 6,0 км. Аб'ём вады 7,41 млн м³. Плошча вадазбору 130,5 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пясчаныя. Возера злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпіца. Упадае Рэпішчанскі канал. З ракі Случ вада перампоўваецца ў возера, а потым паступае ў сажалкі рыбгаса «Белае», што ў вёсцы Баравая.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб. У раёне возера адзначаны рэдкі від паўзуноў, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — балотная чарапаха.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 12, 21. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)