Болта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Болта)
Болта
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,8[1][2] м
Даўжыня 1,35 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,5 км²
Аб’ём 0,00147 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,53 км
Найбольшая глыбіня 4,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 2 км²
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Болта (Беларусь)
Болта
Болта
Болта (Віцебская вобласць)
Болта
Болта
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Бо́лта — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля былой вёскі Шалтэні. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,5 км². Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 1,35 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб’ём вады 1,47 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, усходнія разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае сапрапелем. Зарастае слаба. З заліва ва ўсходняй частцы выцякае пратока, злучаючая Болта з возерам Дрывяты.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, карась, лінь[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
  2. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта / Ред. И. И. Шилай. — Мн.: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]