Бораўна (возера, басейн Чарнічанкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бораўна)
Бораўна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155 м
Даўжыня 2 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 2,04 км²
Найбольшая глыбіня 9,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,4 км²
Выцякаюць канал
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бораўна (Беларусь)
Бораўна
Бораўна
Бораўна (Віцебская вобласць)
Бораўна
Бораўна
Map

Бо́раўнавозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Чарнічанка. Знаходзіцца ў 25 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Плошча паверхні возера 2,04 км², даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 9,5 м. Катлавіна Бораўна круглаватай формы, крыху выцягнутая у напрамку з поўначы на поўдзень. Возера размешчана сярод забалочанай мясцовасці. Плошча вадазбору каля 4,4 км². Берагі нізкія. Возера зарастае слаба каля берагоў. Сцёк па канаве ў возера Ліпна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)