Возера Венерн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Венерн шв.: Vänern |
|
| Каардынаты | |
| Плошча | 5650 км² |
| Аб'ём | 153 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 106 м |
| Карта возера Венерн з ваколіцамі | |
Венерн (шв.: Vänern) — возера ў паўднёвай частцы Швецыі ў рэгіёне Гёталанд на тэрыторыі трох правінцый — Дальсланда, Вермланда і Вестэргетланда.
Венерн — найбуйнейшае возера Швецыі і трэцяе па плошчы ў Еўропе пасля Ладажскага і Анежскага азёр. Плошча 5650 км ², аб'ём 153 км ³, даўжыня каля 140 км, максімальная шырыня каля 80 км, сярэдняя глыбіня 27 м, найбольшая глыбіня 106 м, вышыня над узроўнем мора 44 м. Плошча вадазборнага басейна каля 46,8 тыс. км ². Ледастаў на Венерне — са снежня да красавіка, няўстойлівы.
З возера выцякае рака Гёта Эльв.