Горнае (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Горнае)
Горнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,9 м
Даўжыня 0,3 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,055 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,9 км
Басейн
Упадаюць Выдранка
Выцякаюць Выдранка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горнае (Беларусь)
Горнае
Горнае
Горнае (Брэсцкая вобласць)
Горнае
Горнае
Map

Го́рнаевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Ганцавічы, паміж урочышчамі Палонь, Куповішча і Добрыя. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, пад лесам і хмызняком. Зарастае слаба. Праз возера працякае рака Выдранка.

Сваю назву атрымала з-за маляўнічага ўзгорыстага рэльефа навакольнай мясцовасці. За 0,5 км на паўднёвы ўсход знаходзіцца возера Малое.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]