Гарушка (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Горушка)
Гарушка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,8[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,18 км²
Аб’ём 0,50 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,13 км
Найбольшая глыбіня 6,9 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гарушка (Беларусь)
Гарушка
Гарушка
Гарушка (Віцебская вобласць)
Гарушка
Гарушка
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гару́шка[2] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на захад ад горада Мёры, на поўдзень ад хутара Гарушка (нежылы), прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ніўнікі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Плошча паверхні Гарушкі складае 0,18 км². Даўжыня возера 0,8 км, найбольшая шырыня — 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня возера 6,9 м, сярэдняя 2,8 м. Плошча вадазбору возера 2,75[2] км². Аб’ём вады 0,5 млн м³. Берагі возера пераважна нізкія. Зарастае слаба[3]. У паўночнай частцы ў возера ўпадаюць 2 ручаі[3]. На паўднёвым усходзе ручаём злучаецца з возера Абстэрна[3].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. а б в Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарушка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 569.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]