Грэцкае (возера, Мёрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Грэцкае, Міёрскі раён)
Грэцкае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134 м
Даўжыня 4,63 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,77 км²
Аб’ём 0,00167 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,38 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,19 ‰
Празрыстасць 0,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Грэцкае возера (Беларусь)
Грэцкае возера
Грэцкае возера
Грэцкае возера (Віцебская вобласць)
Грэцкае возера
Грэцкае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэ́́цкае возера[1] — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад горада Мёры ў басейне ракі Мёрыца. Належыць да Абстэрнаўскай групы азёр.

Плошча паверхні Грэцкага возера складае 0,77 км². Найбольшая глыбіня возера 6,5 м, сярэдняя — 2,2 м. Даўжыня возера — 4,63 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным усходзе берагі сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Грэцкае злучана пратокай з возерам Чэрас. Пратокай без назвы злучаецца з ракой Волта[2]. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 10—50 метраў.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера вёска Грэцкія і хутар Ліпаўка.

Зноскі

  1. Грэцкае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міронаў В. Р. Грэцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]