Дрэтунь (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Дрэтунь)
Дрэтунь
Морфаметрыя
Даўжыня 0,84 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём 0,00054 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,33 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,09 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 14,8 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дрэтунь (Беларусь)
Дрэтунь
Дрэтунь
Дрэтунь (Віцебская вобласць)
Дрэтунь
Дрэтунь
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрэ́тунь — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Дрэтунь і чыгуначнай станцыі Дрэтунь.

Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 14,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца[1]) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база[2].

Зноскі

  1. ЭПБ 1983.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]