Задрач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Задрач)
Задрач
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155,2 м
Даўжыня 1,97 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,77 км²
Аб’ём 0,00307 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,7 км
Найбольшая глыбіня 6,4 м
Сярэдняя глыбіня 4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,1—0,12 ‰
Празрыстасць 1,5 м
Басейн
Упадаюць рака Ловаць, ручаі
Выцякаюць рака Ловаць
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Задрач (Беларусь)
Задрач
Задрач
Задрач (Віцебская вобласць)
Задрач
Задрач
Map

Задра́чанскае, 3адра́чвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера), за 40 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, каля вёскі Задрачча.

Плошча паверхні возера складае 0,77 км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Найбольшая глыбіня 6,4 м, сярэдняя 4 м. Аб’ём вады 3,07 млн. м³. Плошча вадазбору 36,6 км².
Вадазбор сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, з пяскоў і суглінкаў. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы усход, лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м (на ўсходзе і паўночным усходзе да 30 м, стромкія), на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі тарфяністыя. Пойма шырынёй 5—70 м. Літараль вузкая і стромкая. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае слаба. Шырыня палосы расліннасці да 25 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У Задрач упадаюць ручаі. Праз возера працякае рака Ловаць.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]