Княж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Княж)
Княж
Морфаметрыя
Даўжыня 0,63 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём каля 0,00085 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,88 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Княж (Беларусь)
Княж
Княж
Княж (Віцебская вобласць)
Княж
Княж
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Княж — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, каля вёскі Сталіца.

Плошча паверхні возера 0,28 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,63, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лінні 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады ў возеры каля 0,85 млн м³.

Катлавіна круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. З возера выцякае ручай у Дзісну. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

У возеры водзяцца карась, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]