Возера Кома
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кома Lago di Como |
|
| Каардынаты | |
| Выцякаюць | Рака Ада |
| Плошча | 145 км² |
| Аб'ём | 22,5 км³ |
| Вышыня | 198 м |
| Найбольшая глыбіня | 410 м |
| Даўжыня | 46 км |
| Шырыня | 4,5 км |
| Даўжыня берагавой лініі | 170 км |
| Вадазбор | 4508 км² |
Кома (іт. Como) — возера на поўначы Італіі.
Размешчана каля падножжа Альпаў, на вышыні 198 м. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басейны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м. Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера працякае рака Ада, прыток ракі По; на поўначы ўпадае рака Мера.
Рыбалоўства, суднаходства. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Беладжа і інш.
[правіць] Літаратура
- Pensa P., Noi gente dl Lario, Cairoli editore, Como, 1982.
- Macadam, Alta (1997). Blue Guide. Northern Italy: from the Alps to Bologna. London: A & C Black. ISBN 0-7136-4294-7.