Лескавічы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Лескавічы)
Лескавічы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,1 м
Даўжыня 2,78 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 0,72 км²
Аб’ём 0,00483 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км
Найбольшая глыбіня 30,7 м
Гідралогія
Празрыстасць 0,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лескавічы (Беларусь)
Лескавічы
Лескавічы
Лескавічы (Віцебская вобласць)
Лескавічы
Лескавічы
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Ле́скавічы — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сечна, за 5 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна каля вёскі Лескавічы.

Плошча паверхні 0,72 км². Найбольшая глыбіня 30,7 м. Даўжыня 2,78 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 4,83 млн куб.м. Плошча вадазбору 6,2 км². Схілы катлавіны вышынёй 20-22 м параслі хмызняком, на поўначы разараныя. У паўднёва-ўсходняй частцы 2 вузкіх залівы. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на захад нізкія, забалочаныя. Найболей глыбакаводная паўночная частка возера. Празрыстасць вады нізкая (0,5 м). Зарастае слаба.

У паўднёвай частцы ўпадаюць ручаі з возера Разван і возера без назвы. На паўночным захадзе возера Лескавічы злучацца пратокай з возерам Круглік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лескавічы // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 249.
  • Лескавічы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 3. — С. 165.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).